Віда́ль 1 ’незвычайная, дзіўная, прывабная рэч’ (Нас.) з рус. невидаль ’нябачанае дзіва’. Сюды ж відальшы 1 ’прыгажэйшы, статнейшы, больш відны’.
Віда́ль 2 ’перспектыва, від’ (Нас., Гарэц., Яруш.), магчыма, з *відадаль < відзець даль. Параўн. яшчэ відальшы ’здольны бачыць далей, адрозніваць прадметы на большай адлегласці’. Да відзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Змо́га ’здольнасць, магчымасць’. Рус. абл. смо́га ’тс’, укр. змо́га ’тс’, в.-луж. zmoha ’хваля’. Параўн. ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова съмогати, відаць, у больш шырокім, чым зафіксавана ў ст.-рус., значэнні (параўн. н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’). Корань mog‑ гл. магчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́пнуць ’памерці’ (Растарг., Юрч.), серб.-харв. ка̏пнути ’выбіцца з сіл’, макед. капне ’знемагчыся’, балг. капна ’ўпаду ад знясілення, згіну’. Прасл. kap‑nǫ‑ti, якое пасля спрасцілася ў кануць ’прапасці, знікнуць бясследна’, як рус. тонуть < topnǫti ’тапіцца’. Да ка́паць (гл.). Семантыка больш падрабязна ў Трубачова (9, 147–148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэкст ‘тое, што сказана, напісана або надрукавана і звязана сэнсам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ст.-бел. текстъ (XVII ст., ГСБМ). Мажліва, запазычана непасрэдна з лац. textus, аднак больш верагодна польскае пасрэдніцтва, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 165; у тым ліку і для рус. текст, гл. Кохман, 217.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ду́шна, безас. у знач. вык.
Пра наяўнасць духаты дзе‑н. У падвале стала яшчэ больш горача і душна. Карпаў. У паветры пахла гарэлымі анучамі, гаркаватым дымам. Было душна, як у печы. Бядуля. // каму. Пра адчуванне духаты кім‑н. Пасля чаю зрабілася душна. Валатовіч зняў пінжак, павесіў яго на спінку крэсла. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кавяла́, ‑ы́; мн. кавёлы (з ліч. 2, 3, 4 кавялы́), кавёл; ж.
Разм. Самаробны драўляны пратэз для нагі. Мыліцы Уладысь паставіў дома за ложкам — гэта больш святочнае прыладдзе, — а для работы змайстраваў кавялу: хоць не так і хораша, а — зручна. Скрыган. Дзядзька быў інвалід, на кавяле, і з аднастволкай. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаі́ць, апаю, апоіш, апоіць; зак., каго.
1. Напаіць больш чым трэба, празмерна. Апаіць каня. □ — Го, браток, — смяяліся мужчыны. — Апоіць цябе цётка малаком. Хадановіч.
2. Уст. Напаіць з мэтаю атруціць, адурманіць. — Можа, чары хто кінуў на іх, апаілі мо зеллем благім? Гэты лёх вартавалі ўтраіх і заснулі адзін за другім. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адасо́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Аддзяліцца, выдзеліцца з агульнага, цэлага; заняць асобнае месца. // Адмежавацца ад людзей. Адчуваючы, што гаворка Панцялея Іванавіча была падобнаю на сватаўство, Крушыны яшчэ больш, адасобіўся ад людзей. Пальчэўскі. [Раман] адасобіўся ад усіх, паставіў свой ложак у кутку пакоя і адгарадзіўся нейкай.. шырмай, якую дастаў у тэатральным рэквізіце. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́нні, ‑яя, ‑яе.
Які мае адносіны да восені; звязаны з восенню, які адбываецца восенню; восеньскі. Асенняе раўнадзенства. Асеннія месяцы. □ У Заборцах было некалькі хат, больш прасторных і светлых, дзе ў доўгія асеннія вечары збіралася моладзь. Колас. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Набыць больш малады выгляд; адчуць сябе маладзейшым. Сымон расправіў плечы і адразу нібы падрос, памаладзеў. Шашкоў. Быццам памаладзееш, як нагаворышся аб далёкім ды навекі блізкім юнацтве. Кулакоўскі. / Аб вясенніх зменах у прыродзе. Новай, пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)