Мэтлахі, мэтлух, мэтлухі ’астатак, шматкі, драбніца, кавалачкі’, ’пажыткі; манаткі’ (ТСБМ, Юрч., Сцяшк., Касп., Др.-Падб.; слонім., Нар. лекс.). Да мотлах (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мётлы (мн. л.) ’сонечныя палосы-прамяні паміж хмарамі’ (брэсц., Нар. лекс.). Параўн. польск. miotła ’агонь з хваста каметы’. Да мятла́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нагара́тацца, нагара́татыся ’нагаравацца, намучыцца’ (драг., Нар. лекс.). Відаць, ад нагарава́цца, гл. гарава́ць, змененага пад уплывам слоў тыпу гаратай ’араты’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кмен ’травяністая расліна сямейства парасонавых’, ’пахучае насенне гэтай расліны, Carum Carvi L.’ (ТСБМ, Кіс., Сцяшк.), ’кроп’ (З нар. сл.). Гл. кмін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́кнуць ’памерці, забіцца’ (Сл. паўн.-зах.), ’ударыць, стукнуць’ (ТСБМ, Нар. сл.). Гл. койкнуць. Укр. кокнути, рус. кокнуть ’тс’. Да кока (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крампава́цца ’намагацца’ (З нар. сл.). З польск. krępować się ’абмяжоўвацца, стрымлівацца’. Семантыка не зусім ясная. Магчыма, аднак, кантамінацыя з крапцавацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́жла ’той, хто марудна і няўмела што-небудзь робіць’ (Нар. сл., Шат.). Магчыма, балтызм. Параўн. kėžlóti ’кульгаць’ (Сл. паўн.-зах., 461).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабзава́ць ’есці (слівы, яблыкі)’. У выразе: …лабзуе, аж лёскат ідзе… (любан., Нар. словатв.) генетычна звязана з літ. lapsėti ’прагна есці, жэрці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лагчаві́на ’лагчына’ (Жд. 2; міёр., Нар. словатв.). У выніку кантамінацыі лексем лагчына і лагавіна (гл.). Тое ж назіраецца ва ўкр. лощовина.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Праструга́ць, проструга́ты ’прамыць (роў, даліну, шчыліну) цякучай вадой’ (брэсц., З нар. сл.). Укр. проструга́ти ’прастругаць; прачысціць дарогу’. Да стругаць, струга (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)