Дапе́ра ’цяпер’, (Шатал.). Ужо ў ст.-бел. помніках доперо ’толькі, усяго’ (XVI ст.). Як і ўкр. допі́ро, допі́ру, запазычанне з польск. dopiero (аб якім Слаўскі, 1, 156). Гл. Булыка, Запазыч., 100; Слаўскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лап́ешка ’частка лыжкі без ручкі’ (Касп.), пск. лапёшка ’драўляная лыжка’, смал., пск. лапёшка ’карэц’. Рэгіянальнае экспрэсіўна-дэмінутыўнае ўтварэнне ад дадаі (гл.). параўн. рус. цвяр. лапа ’жалезны палонік (лыжка), якім вымаюць з жару распаленыя камяні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лёка ’шпянёк для замацоўвання кола на восі’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, з лейка ’жалезная загваздка ў восі’ (гродз., Нар. сл.), у якім ‑я‑ выпала з прычыны гіперправільнасці па-беларуску (пры наяўнасці польскага ‑ą‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паляя́ ’помнік старажытнарускай пісьменнасці, у якім падаюцца падзеі, апісаныя ў Старым завеце’ (ТСБМ). Рус. палея́ ’названне першых васьмі кніг Старога завету’, рус.-ц.-слав. палея. З грэч. Παλαιά ’Стары (завет)’ (гл. Фасмер, 3, 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасядзе́льня ’памяшканне для збруі калгасных коней’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Да сядло (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165). Прыстаўка па-, відаць, ад слова памяшканне, з якім + сядзёльня магло уступіць у кантамінацыйныя адносіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустазе́лле ’самарослыя расліны ў супрацьлегласць культурным, агародным’ (ТСБМ), літаратурны адпаведнік рус. сорняки́, польск. chwasty ’тс’. Ад пусты́ (гл.) у значэнні ’непатрэбны, шкодны’ і зе́лле ’дзікарастучыя некарысныя расліны’ (у супрацьлегласць зёлкам, якім прыпісваюцца лекавыя уласцівасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́звы ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (пух., чэрв., ДАБМ, камент., 826), рэ́зьвы, рэ́зьвівы, рэзьвілі, ро́зьвіны, рэзьвіны, рэ́зьзіны ’тс’ (там жа) — балтызмы, параўн. rẽzgynės, rezgĩs ’пляцёнка, кошык’, ’сетка’ (Карскі, РФВ, 49, 20; Фасмер, 3, 461).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тр-р-р — выгук, якім спыняюць каня (ТС; мсцісл., З нар. сл.), трр, прр ‘тс’ (Арх. Вяр.), тыр-р ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Старажытнае ўтварэнне гукапераймальнага характару (Фасмер, 4, 91; ЕСУМ, 5, 612), гл. тпру.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сала́та ’аднагадовая агародная расліна’, ’страва з лісцяў гэтай расліны’, ’халодная страва з парэзанай сырой або варанай гародніны, часам мяса, рыбы і пад., палітых якім-небудзь соусам’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Кіс., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). З польск. sałata ’тс’ (Кюнэ, Poln., 95), якое з італ. insalata, salata ’пасоленая гародніна’ ад італ. salare ’саліць’; у аснове ляжыць лац. sal ’соль’; гл. Голуб-Ліер, 430. Ст.-бел. салата (XVII ст.) узыходзіць да ст.-польск. salata (Булыка, Лекс. запазыч., 151). Варыянт сала́т з рус. сала́т, аб якім гл. Фасмер, 3, 549.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жапе́нь ’кароткая палка’ (Бяльк.). Магчыма, утворана з суфіксам ‑ень (як лядзень ’ільдзіна’), аб якім гл. Сцяц., Бел. нар. сл., 152. Аб аснове гл. Фасмер (2, 61–62), аднак яе пашырэнне ў бел. мове фіксуецца абмежавана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)