Сы́мбаль ’сімвал, знак’ (Адм.), сымбо́ль ’тс’ (Некр. і Байк., Стан.; Беларусіка, 19, 228), ст.-бел. сымболъ ’тс’ (XVII ст.). Гл. сімвал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мацяры́нства, ‑а, н.

1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці. Закон аб ахове мацярынства. // Стан, абавязкі і правы маці ў адносінах да дзяцей.

2. Пачуццё да дзяцей, уласцівае жанчыне-маці; уласцівае маці ўсведамленне кроўнай сувязі яе з дзецьмі. Я запомніў толькі .. [Машу], тую шчаслівую ўсмешку і вочы, поўныя гордай радасці мацярынства. Брыль. Смутак па мацярынству даўно парадзіў у Галі пагарду да жанчын, якія не жадаюць мець дзяцей. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арганізава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан арганізаванага. Арганізаванасць дзеянняў. Арганізаванасць мас. □ Рабочы клас Расіі вызначаўся самай высокай у свеце рэвалюцыйнасцю, арганізаванасцю і меў вялікі вопыт класавай барацьбы. Праграма КПСС.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асіміля́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. асіміляваць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. асімілявацца; прыпадабненне.

2. Спец. Працэс засваення расліннымі і жывёльнымі арганізмамі знешніх пажыўных рэчываў.

[Лац. assimilatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абло́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абламваць — абламаць і стан паводле знач. дзеясл. абломвацца — абламацца.

2. Месца пералому.

3. Профіль, разрэз архітэктурнай дэталі. Просталінейныя абломы. Крывалінейныя абломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкампрэ́сія, ‑і, ж.

1. Спец. Паступовае змяншэнне ціску, які дзейнічае на вадалазаў, кесоншчыкаў пры пад’ёме іх з глыбіні.

2. Хваравіты стан, які ўзнікае ад рэзкага паніжэння ціску навакольнага паветра.

[Фр. décompression.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Жоўтая афарбоўка скуры, слізістых абалонак і вочных склераў, якая бывае пры хваробах печані жоўцевых шляхоў і інш. // Разм. Хвароба якая выклікае такі стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забі́тасць, ‑і, ж.

Стан запалоханасці, прыніжанасці, атупення. Ды і як жа не быць .. [жанчыне] цёмнай, забітай, калі сотні год стваралі гэту цемру і забітасць усе: царскі ўрад, школа, царква. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заміра́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. заміраць — замерці.

•••

З заміраннем сэрца — адчуваючы моцнае хваляванне, трывогу. Аляксей з заміраннем сэрца чакаў, што майстар выкліча іменна яго. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заця́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан зацятага. А на твары [Валі] як застыла, так і не раставала зацятасць і злосць. Адамчык. [Лес] стаяў суровы і сур’ёзны ў сваёй зімовай зацятасці. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)