аракчэ́еўшчына, ‑ы, ж.
1. У пачатку 19 ст. ў Расіі — рэжым неабмежаванага паліцэйскага дэспатызму, сістэма лютай ваеншчыны ў кіраванні.
2. перан. Становішча, пры якім невялікая група людзей дэспатычна і самавольна распараджаецца ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця.
[Ад імя Аракчэева, дзяржаўнага дзеяча-дэспата часоў Паўла I і Аляксандра I.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́ер, ‑а, м.
1. Ручное прыстасаванне ў выглядзе складнога наўкруга, якім абмахваюцца ў духату.
2. у знач. прысл. ве́ерам. Паўкругам. Свежыя кучаравыя дымы плылі з комінаў, плылі проста і шырокім веерам расплываліся пад ціхім асеннім небам. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрпеля́цыя, ‑і, ж.
Спецыяльны запыт дэпутата (дэпутатаў) парламента ўраду або міністру, па якім пасля спрэчак прымаецца рашэнне. Беларуская сялянска-работніцкая грамада падала ў польскі сейм інтэрпеляцыю пра катаванні і пабоі трох арыштаваных дэфензівай сялян у Саколцы. Дубоўка.
[Ад лац. interpellatio — перапыненне прамовы; скарга перад судом.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дахадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; заг. дахадзі; зак.
1. Прахадзіць да канца які‑н. час. Дахадзіць у школу да канца навучальнага года.
2. Прахадзіць у якім‑н. адзенні, абутку пэўны час да канца. Дахадзіць зіму ў старых ботах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накірава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які прымушае што‑н. рухацца ў пэўным кірунку. Накіравальныя ролікі.
2. у знач. наз. накірава́льная, ‑ай, ж. Спец. Лінія, якая вызначае кірунак, у якім рухаецца прамая, што ўтварае канічную або цыліндрычную паверхню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непамярко́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не вызначаецца памяркоўнасцю; з якім цяжка згаварыцца, упарты. — Непамяркоўны ты чалавек, як я бачу! — расцяжна, матаючы галавою і разводзячы рукамі, прамовіла Марта. Гартны. Непамяркоўны і крыклівы сам, Комлік, аднак, любіў мірыць другіх. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непатрэ́бны, ‑ая, ‑ае.
Такі, у якім няма патрэбы, неабходнасці; лішні. [Талстоў] прыпыняецца, амаль на хаду скідае.. [боты], разам з імі кідае непатрэбную без ракет ракетніцу. Брыль. Маланкі крэслілі неба так часта, што жоўты агеньчык свечкі стаў зусім .. непатрэбны. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прые́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.
Перамяшчаючыся на чым‑н., апынуцца ў якім‑н. месцы, прыбыць куды‑н. Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. Прыехала Аленка дадому. Колас. Развітацца з дзедам прыехаў камандзір атрада. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тандэ́м, ‑а, м.
1. Спец. Парадак размяшчэння аднародных машын або іх частак у агрэгаце на адной восі, лініі.
2. Паравая машына з падобным размяшчэннем рабочых цыліндраў.
3. Двухмесны двухколы веласіпед, у якім сёдлы размешчаны адно за другім.
[Англ. tandem.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотаплёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
У фатаграфіі — цэлулоідная празрыстая плёнка ў выглядзе стужкі, накрытая святлоадчувальным слоем, на якім адбіваецца вобраз каго‑, чаго‑н. У поўнай цемры даследчык сфатаграфаваў галінку папараці на фотаплёнку. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)