хруст, ‑у, М ‑сце, м.

Трэск ад чаго‑н., што ломіцца, крышыцца і пад. З-за куста пачуўся лёгкі хруст, быццам пад нагою зламалася [галінка]. Гартны. Лядок з тонкім хрустам лопаўся пад нагамі, пырскаючы вадой. Гаўрылкін. // Падобны гук пры жаванні, ядзе. Аржанец узяў з міскі агурок, адкусіў яго амаль да палавіны і, з хрустам жуючы, усміхнуўся. Брыль.

•••

Да хрустутак, каб захрусцела, хруснула. [Бацька] напружвае сківіцы да хрусту. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цырк, ‑а, м.

1. Від тэатральнага мастацтва, які ўключае акрабатыку, эквілібрыстыку, жангліраванне, клаунаду, эксцэнтрыку, дрэсіроўку жывёл і пад. У цырку, у трэцім аддзяленні, Назарава давала прадстаўленне, — Вялізных тыграў утаймоўвала яна. Корбан.

2. Будынак з амфітэатрам і арэнай, прызначаны для цыркавых паказаў; установа, якая арганізуе такі паказ. Калі пабачыў акрабатаў у цырку, дык яны так ачаравалі яго, што ў Ніка нарадзілася мара стаць калі-небудзь сапраўдным акрабатам. Лынькоў.

[Лац. circus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпага́т, ‑у, М ‑гаце, м.

1. Тонкая вяроўка, скручаная або спрадзеная з некалькіх ніцей, якая прымяняецца для звязвання, сшывання, упакоўкі. У сумцы.. пакунак, загорнуты ў цёмна-шэрую ўпаковачную паперу і перавязаны шпагатам. Машара. Леў Раманавіч моўчкі сабіраў кнігі, перавязваў іх шпагатам. Асіпенка.

2. У спорце — фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі, так што яны ўтвараюць адну прамую лінію.

[Ням. Spagat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штабны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да штаба. Штабны пісар. Штабны атрад. □ Праімчаліся штабныя машыны, і ўсе з павагаю далі ім дарогу. Шамякін. Апынуўшыся ў полі, далей ад штабных абавязкаў, маёр Васільеў здымае рамень, гімнасцёрку. Брыль.

2. у знач. наз. штабны́, ‑ога, м. Той, хто працуе пры штабе, у штабе. [Партызан] скалынуўся, Штабным пакланіўся, народу — Так рад ён, што тут апынуўся, Дзе ёсць чалавец больш ходу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адно́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора. Хадкевіч. // Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша. Мележ.

2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашэ́ль, ‑шаля, м.

1. Вялікая кашолка, звычайна з лучыны. Накласці сена ў кашэль. □ Данік рыдлёўкай падварочваў корч бульбы на градцы. □ Таня, сагнуўшыся, разграбала зямлю, вытрасала бульбіны і збірала іх у кашэль. Грамовіч. Бацька чапляе на плячо кашэль — вялікі, сплецены з дранак кош. Сачанка.

2. Абл. Тое, што і кашалёк. [Міхал] паскупеў і нават значна. Што ж? лепей з’есці не так смачна, Загнаць запас на хлеб, на сала, Абы капейка перапала, І лішні выгадаць рубель Ды палажыць яго ў кашэль. Колас.

•••

Плесці кашалі з лапцямі гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, наткнуцца, ускаціцца на каго‑, што‑н. Бочка пакацілася на нагу.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Коцячыся, набегчы, пакрыць сабою. [Васіліна] стаяла, чакаючы, пакуль накоціцца і ўдарыць па нагах хваля — мяккая, ласкавая і цёплая. Савіцкі. // З’явіцца (пра слёзы). Накаціліся слёзы на вочы і ў Алімпы. Сабаленка.

3. перан. Нечакана ўзнікнуўшы, ахапіць. З поўдня накацілася на лагер водгулле.. выбуху. Курто. Некалькі дзён.. [Анэля] не выходзіла з хаты, думала, што гэтая навала так жа хутка адкоціцца, як і накацілася. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаразуме́нне, ‑я, н.

1. Няправільнае або недастатковае разуменне чаго‑н., выпадковая памылка. Усе, зразумеўшы сутнасць справы, заўсміхаліся. Непаразуменне, здавалася, было поўнасцю вырашана. Кавалёў. Чалавек змаўкаў, бялеў і тросся ўвесь, як у ліхаманцы. Гэта быў, трапіўшы сюды [у склеп] па непаразуменню, царкоўны стараста суседняга сяла. Лынькоў.

2. Адсутнасць узаемнага разумення. [Андрэй Гаўрылавіч:] — Калі бацькі ясна ведаюць, што яны хочуць ад сваіх дзяцей, а дзеці — што ад іх хочуць бацькі, то тады ніякага непаразумення між імі не будзе. Грамовіч. Непаразуменне паміж сяброўкамі, як раптоўна ўспыхнула, так раптоўна і пагасла. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нічо́га 1,

гл. нішто ​1 (у 1 знач.).

нічо́га 2,

1. прысл. Тое, што і нішто ​2 (у 1 знач.). Жывецца мне нічога.

2. безас. у знач. вык. Хоць бы што, не шкодзіць. Усе даўно стаміліся, а яму нічога.

3. у знач. пабочн. Неістотна, не мае значэння; абыдзецца. — [Васіль:] — Калі пачаць усё расказваць, дык і жыцця не хопіць, .. я і так вас затрымаў, адарваў ад кампаніі. — Нічога, нічога, — адказвае жанчына, — расказвайце. Арабей. — Нічога, знойдзем, — прамовіў дзядзька і павёў хлопца назад у лес. — Шапка — не іголка, знойдзем... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павуці́на, ‑ы, ж.

1. Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком. Павуціна плялася ад бэлькі да бэлькі. Бядуля. У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.

2. перан. Тое, што падобна на такую сетку, нагадвае яе. Павуціна правадоў. Павуціна маршчын. □ Так жа хацелася б змахнуць з таго акенца жалезную павуціну крат, .. разлупіць наросхрыст сцены вагона. Брыль.

3. перан. Тое, што падпарадкоўвае сабе, аблытвае каго‑н. Павуціна хлусні. Павуціна забабонаў. □ У іх фантазіі дзяцінай, Затканай страху павуцінай, Ўстаюць начныя страхі, здані. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)