распіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да распіць.

2. Бавіць час за піццём чаго‑н. [Сіпак:] — Мы .. з самой паняй Плюшчыцкай чаі распівалі і яна мне кумой даводзілася. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассле́даванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расследаваць.

2. Следства. — Усё адразу павінна пайсці пад расследаванне: і дзе ячмень падзеўся з хамутамі і ці быў я за дыякана! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смешнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху смешны; дзівакаваты. Адзін [хлопец] быў малы, што кідалася ў вочы, і ціхі, нават здаваўся панурым і смешнаватым з-за носа — і савінага трохі, і прастадушна-вялікага. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уза́хапы і уза́хапкі, прысл.

Разм. Наперабой; адзін перад адным. За спрыт у аддзяку Сустрэць яе [нафту] узахапы выпаліць: «Пайшла!» Калачынскі. Калгаснікі ўзахапкі пачалі касіць іржышча, падграбаючы яго разам з аўсом. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ці шмат паверхаў. — Вось гэта будыніна! — затрымаўся.. [Саня] каля шматпавярховага дома і, прытрымліваючы за брыль шапку, агледзеў яго некалькі разоў з нізу да верху. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіту́ра, ‑ы, ж.

Дробны рачок, што водзіцца ў прэсных вадаёмах і фільтруе ваду. Эпітура за год фільтруе ў 10 разоў вады больш, чым яе наступае ў Байкал з усіх прытокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адумацца, абдумацца, апомніцца, апамятацца, абразуміцца; спахапіцца, схамянуцца, ахамянуцца, ачухацца, расчухацца, ачомацца, ацяміцца (разм.) □ сабрацца з думкамі, узяцца за розум, прыйсці да розуму

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чаро́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чароту. Чаротавае сцябло. Чаротавыя зараснікі. □ З аднаго боку вада, з усіх астатніх — непраходныя, тонкія чаротавыя джунглі вышэй чалавечага росту. В. Вольскі.

2. Зроблены з чароту. Лявей гэтага пляца раскінулася вёска Высокае, дзе з-за дрэў весела выглядалі акуратныя чаротавыя стрэхі сялянскіх хат і клуняў. Колас.

•••

Чаротавы кот гл. кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́мус1 літаральна ’прасіць літасці’, перан. ’допыт з катаваннем’ (Нас.). Скажонае ад лац. oremus ’молім’ (Нас., 562).

Рэ́мус2 у спалуч. узяць каго за рэмус ’узяць за жабры’ (смал., КЭС). Далейшае развіццё значэння ад рэмус1 (гл.).

Рэ́мус3 ’выгляд’ (Юрч. СНЛ). Відаць, звязана з рэмус1, але матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апастыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., з кім і без дап.

Разм. Лаяцца, сварыцца. [Таццяна:] — Вунь.. [мужыкі] стаяць, маўчаць, як вады ў рот набраўшы. Хай дурныя бабы крычаць, хай апастыляюцца, а мы, разумненькія, памаўчым, паглядзім, як яно куды. Зарэцкі. // Задзірацца, трымаць сябе задзірліва. [Сымон:] — Нам апастыляцца з немцам з-за якога глупства няварта. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)