хвілі́на, ‑ы, ж.
1. Тое, што і мінута (у 1 знач.). [Пятро:] — Да пасадкі заставалася хвілін дзесяць палёту. Мележ. Конан махнуў рукою: у нашым вясковым жыцці пяць хвілін — не час. Лобан.
2. Кароткі прамежак часу; момант, імгненне. Выходзіш. Хвіліну глядзіш, як хістаюцца Пад ветрам асіны над скошанай пожняю. Панчанка. Хурс цяпер цёрся каля ўсялякіх інтэнданцкіх кіраўніцтваў, .. але ні на хвіліну не спускаў вока з глухіх дарог. Чорны. // якая або чаго. Пэўны, чым‑н. прыкметны прамежак часу. [На плошчу] і сходзяцца людзі, каб пагутарыць аб сваіх справах ці проста каб правесці вольную хвіліну. Колас. Цяжкая хвіліна расставання заўсёды хвалюе. Няхай.
•••
З хвіліны на хвіліну — скора, вось-вось.
У адну хвіліну — вельмі хутка.
Хвіліна ў хвіліну — у час, у дакладна ўстаноўлены тэрмін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інкарпара́цыя, ‑і, ж.
1. Кніжн. Далучэнне, уключэнне ў свой склад чаго‑н. Інкарпарацыя новых абласцей.
2. У юрыспрудэнцыі — сістэматызацыя выдадзеных у розны час законаў у алфавітным, храналагічным парадку ці па асобных галінах права без унясення змен у іх змест. Інкарпарацыя дзеючых законаў БССР.
3. У лінгвістыцы — спосаб сінтаксічнай сувязі паміж словамі, пры якім галоўны член словазлучэння зліваецца з залежнымі членамі ў фанетыка-марфалагічны комплекс, аналагічны слову.
[Лац. incorporatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмялі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чмяля, уласцівы яму. Чмяліны мёд. □ Маленькіх пчаляроў у Пуцілкавічах было многа. У час сенакосу яны збіралі чмяліныя гнёзды і пераносілі іх у свае берасцяныя вуллі. С. Александровіч. // Такі, як у чмяля (пра гул, голас). Струн гітарных гул чмяліны, Кастаньет бусліны клёкат. Дзве ружовых гітарысткі Абарвалі дзве струны. Панчанка. Манатонны, нудны постук колаў чмяліным гудам поўз у вушы. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.). Явачныя дні. Явачны час.
2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.), з’яўляецца яўкай. Заданне было тэрміновае: вынесці з друкарні шрыфты і даставіць іх на явачную кватэру. «Звязда». Ты прыцемна будзеш у Шацку, Пранікнеш у змроку цішком... А знаеш Чурыліху? Швачку? У швачкі наш явачны дом. Бялевіч.
•••
Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Рухацца з аднаго боку ў другі, знаходзячыся ў вісячым становішчы. У руках абедзвюх жанчын маталіся белыя хустачкі. Гартны.
2. Разм. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся аб чым‑н. [Муж] усё прападаў у камандзіроўках. Матаўся па ўсёй Мурманскай вобласці. Кудравец.
3. Зал. да матаць 1 (у 1 знач.).
мата́цца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да матаць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малазяме́лле, ‑я, н.
Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. Беднасць і малазямелле змушалі клінкоўцаў шукаць заработку на старане. Колас. У той час, калі ў БССР працоўныя сяляне вызваліліся ад прыгнечання і атрымалі бясплатна зямлю, у Заходняй Беларусі гаспадарамі краю засталіся памешчыкі, а сяляне задыхаліся ад малазямелля. Палуян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухно́гі, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма нагамі (часцей у якасці эпітэта для абазначэння чалавека). А час быў небяспечны: у былой франтавой паласе, дзе ішлі баі, развялося мноства ваўкоў, і здараліся выпадкі, калі яны нападалі на людзей; акрамя таго, блукалі яшчэ па лесе і двухногія ваўкі — паліцэйскія і розныя здраднікі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́йдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым.
Гайдаць злёгку або час ад часу. Пагойдваць нагой. □ Вада пагойдвае лодку, асабліва калі набліжаецца наш цеплаход. Сачанка. Фурман спяваў нешта сумнае і шырокае, пагойдваў у такт спевам галавою. Караткевіч. / у безас. ужыв. Аўтобус пагойдвала, ручка скакала па паперы, выводзячы каракулі. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разны́цца, ‑ныюся, ‑ныешся, ‑ныецца; зак.
1. Пачаць многа ныць (у 1 знач.); разбалецца. І дзеду нешта да паўночы Не спіцца сёння. Мо, шкадуе, што я святло і час марную, Ці мо ў запечку на памосце Разныліся старыя косці. Танк.
2. Разм. Пачаць многа ныць (у 2 знач.); надаядаць, жаліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упыні́ць, упыню, упыніш, упыніць; зак., што.
Абл. Парабіць усё, прывесці ў парадак. За гэты час Валоціч упыніў свае справы, сядзеў у кабінеце, наводзіў парадак у пісьмовым стале, хоць гэты парадак быў і без таго на належнай вышыні. Колас. Маці прыкархнула, прысеўшы каля печы. Змарылася, пакуль упыніла ўсю работу. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)