пасклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Скласці ўсё, многае. Пасля скінулі з Міхалавага воза асіну, паскладалі на воз свае мяшкі з сенам і аброчныя торбы і на іх паклалі Міхала. Чорны. Мы насцягвалі ў лаўжы рознага ламачча, .. і паскладалі яго так, каб яно было відно з паветра. Сабаленка.
2. і без дап. Складаць некаторы час. — Я палезу капаць, — сказаў я, спыніўшы яго [бацьку]. — Ты паскладай. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.
Прабыць дзе‑н., у якіх‑н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго‑н. Прахожыя спыняліся тут, каб перачакаць спёку або схавацца ад дажджу. Чарнышэвіч. Дыміць туман. Мо лепш перачакаць, Пакуль зара не прыадчыніць дзверы? Танк. // Пачакаць некаторы час. — Давай крыху перачакаем, — параіў Лабановіч. Колас. Лазарэўская вырашыла перачакаць хвілін пяць, каб на адзіноце разабрацца ў сваіх пачуццях. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. Зрабіцца дзіравым ад агню. Страха можа прагарэць, агонь возьме яе з сярэдзіны, і яна загарыцца адразу ўся. Пташнікаў.
2. Згарэць зусім, ператварыцца ў вуглі. Дровы ў печы прагарэлі. // Скончыць гарэць, паліцца. Печ прагарэла.
3. перан. Разм. Пацярпець няўдачу, абанкруціцца, разарыцца. [Біржа] няспынна паведамляе, хто сёння нечакана разбагацеў, а хто прагарэў. «Звязда».
4. Гарэць некаторы час. Ліхтар прагарэў усю ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарасці́, ‑расце; зак.
1. Выпусціць расток, парастак. Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці. Таўлай.
2. Вырасці з зерня, клубня і інш.; прабіцца. Тут, відаць, і наогул мала хадзілі: травы, што прарасла праз жвір, вельмі даўно не палоў садоўнік. Караткевіч. На палянцы зацішнай У родным бары Прараслі з адной шышкі Дзве сасны, дзве сястры. Жычка.
3. Расці некаторы час. Дрэва прарасце яшчэ гадоў дваццаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Зрабіць у чым‑н. адтуліну пры дапамозе свідравальнай прылады. Без асаблівага намагання, пакуль ісці на вячэрнія заняткі, я за тры дні навылёт прасвідраваў у камені дзірку для чаранка сякеры. Карпюк. Ва ўрочышчы Плаўе пабудавалі два добрыя дамы для пастухоў і даярак, выгарадзілі жэрдкамі кашары, прасвідравалі артэзіянскую студню, парабілі карыты, паставілі кармакухню. Сабаленка.
2. і без дап. Свідраваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; зак., каго-што.
1. Сцерагчы некаторы час. Прасцерагчы статак усё лета.
2. Сцерагучы каго‑, што‑н., празяваць, упусціць.
3. Перасцерагчы, папярэдзіць. [Войцік:] — Ці ж я ад цябе хаваў, у якіх мы адносінах з Луцкевічам? Ці ж ты не ведаў, што мы здаўна з ім на нажах? І як я не напомніў табе аб гэтым, чаму не прасцярог? Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што і без дап.
1. Выканаць на такарным станку. Пратачыць паз.
2. Тачыць некаторы час. Пратачыць цэлую гадзіну.
пратачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. Праесці, прагрызці дзіркі, хады, канаўкі ў чым‑н. (пра чарвякоў, насякомых, грызуноў). А што як пацукі за ноч прагрызуць дзірку і праточаць грошы? Лупсякоў.
2. Прамыць дзірку ў глебе (пра цякучую ваду).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак.
1. Пачаць дзьмуць. З лесу падзьмуў свежы ветрык. Бядуля. З раніцы захмарылася, падзьмуў моцны вецер. Лось. / у безас. ужыв. Ад ракі падзьмула халадком. Бяганская. І падзьмула свежым раннем, Лугам, соснамі, жыццём! Агняцвет.
2. Дзьмуць некаторы час. [Прыстром] узяў на далонь камяк зямлі, памяў яго, падкінуў угору, нават падзьмуў на яго. Шынклер. — Што, што? — яна падзьмула ў трубку, патрэсла яе, зноў прыклала да вуха. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Качаць некаторы час. Пагуляюць [дзеці] у хаце, пры лучыне, а потым ідуць на вуліцу. Вядома, малыя: трэба ж ім і кацёлку пакачаць, і на рэчку збегаць. Якімовіч. [Камандзір:] — Акурат там, я чуў, трэба рабочыя, то і ты трохі разам з іншымі бярвенне пакачай. Сачанка.
2. Разгладзіць, выпрастаць пры дапамозе качалкі ўсё, многае. Пакачаць бялізну.
3. Паваліць на зямлю, перамагчы пры дужанні ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаласка́ць, ‑палашчу, ‑палошчаш, ‑палошча; зак., каго-што.
1. Апаласнуць, выпаласкаць. Бабка паставіла дайнічку на лаву, зняла з паліцы гладыш, папаласкала і накрыла цадзілкай. Каліна. Гаспадар яго на гэты раз заўважыў, што зусім непадалёк ад недакурка стаіць эмаліраваная для гэтага пасудзіна, якую я надоечы старанна вадою памыла, папаласкала. Грамовіч. Цёплы дождж папаласкаў сады і вецці-космы таполяў,.. і трава на вачах прыкметна шуганула ўгару. Даніленка.
2. Паласкаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)