Ача́пацца ’абвешацца чым-небудзь, многа надзець на сябе (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Ад чапаць ’чапляць’.

Ачапа́цца ’ачуняць, паправіцца’ (Шат.), укр. чарніг. очапатися ’апрытомнець’. Ад чапаць ’павольна хадзіць’; да семантыкі параўн. выхадзіцца ’акрыяць пасля хваробы, выздаравець’, прэфіксацыя, магчыма, пад уплывам ачуняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́крых ’два’ (бел. арго; Рам. 9). Параўн. з укр. арго: ба́крих два’ (чарніг., Нікалайчык). В. Д. Бандалетаў (вусна) лічыць, што гэта, магчыма, цюркізм і прыводзіць яшчэ рус. арго збакры два’. Параўн. таксама аргатычнае бакы́рмар ’дзве грыўні’ (гл. Бандалетаў, Усл. яз., 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маладажэня, молодожэня ’хлопец ці дзяўчына перад вяселлем’ (ТС). Відавочна, з польск. młodożeństwo ’тс’, młodożeniec ’малады’. На Палессі пашыраны назвы малады і маладая ’шлюбная пара ў час вяселля’. Параўн., аднак, серб.-харв. младо́жења ’жаніх’, ’малады (у час вяселля)’. Магчыма, гэта палескі архаізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацяра́нка гродз. мацеранка ’мацярдушка звычайная, Origanum vulgare L.’ (Кіс.), мацёра́нка ’нейкая краска’ (Бес.). З польск. macierzanka, магчыма, утворанага ў выніку кантамінацыі польск. macierzyca і majoranka (якія таксама азначаюць ’мацярдушка’) пры ад’ідэацыі польск. macierzanka ’чабор’. Параўн. ваўк. мацяжа́нка ’мацярдушка’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэндрыкі ’печыва з мукі ці бульбы’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ. mėndrė ’трыснёг’. Параўн. палачкі (кукурузныя, салёныя і да таго пад.). Не выключаецца запазычанне з польск. maldrzyk ’коржык з сырам’ ці укр. мандрык ’тс’ (Брукнер, 319; ЕСУМ, 3, 381).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набор1 ’неабходны матэрыял, каб пашыць боты’ (в.-дзв., Шатал., Жд. 2). Ад устар. набіра́ць ’купляць матэрыял (у магазіне ў адрозненне ад вырабленага самім)’.

Набор2 ’каменне (у печцы, лазні)’ (рагач., Мат. Гом.). Магчыма, ад набра́ць ’назбіраць (у кучу)’. Гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навэ́длуг, наведлуг, наву́длуг ’у параўнанні’ (Сцяшк. Сл., ТС), навэдлух ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ). Мясцовае ўтварэнне на базе польск. według ’паводле, у параўнанні’ (гл. вэдлуг) па тыпу накшталт і пад., магчыма, па ўзору архаічнага, захаванага на ўсходзе Беларусі навы́дла (< на‑водле) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляк ’загнутая галіна ці корань’ (ТС), ’сук’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. кляк ’залом’, славен. kléka ’сук, крывое дрэва’, польск. klęk, чэш. klek ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл. klękъ, якое да klękati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 31; ЕСУМ, 2, 469). Гл. клякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абро́вак ’бок дарогі’ (Сцяшк. МГ) да брыво (прасл. brъvь). Назва brъvь у шэрагу моў пераносіцца на паняцце ’край (дарогі)’, пачатковае а‑, відаць, старажытнага паходжання: параўн. славац. obrv, серб.-харв. о̏брва ’мяжа’, славен. obrv. Суфіксацыя, магчыма, гаворыць пра заходнеславянскі (польскі) уплыў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адва́хта ’гаўптвахта’ (Гарэц., Др.-Падб.). Няясна. Магчыма, першая частка слова гауптвахта (< ням. Hauptwachte) дээтымалагізавана (фанетычна: aupt > aut > ad). Элемент ад‑ на месцы гаупт сведчыць аб тым, што агульная семантыка слова ўспрымалася як назва працэсу (ад‑вахта < *ад‑вахтаваць, адбыць вахту).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)