Праўзу́к ’матузок, вяровачка’ (Сцяшк.), правзу́к ’тасёмка фартуха’ (Сл. Брэс.), праўзакі́ (слуц., Сл. ПЗБ). Рус. приу́з ’вяровачка, завязка’, ’рамень цэпа’, дыял. пск. приву́з, при́вузи, при́вза ’тс’. Беларускае слова — конфікснае ўтварэнне (пра- + ‑ук) ад кораня ‑уз‑, які ў словах вузел, уза і роднаснага вязаць (параўн. Фасмер, 3, 368). Гл. прузук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́філь ’абрыс, від збоку (твару, прадмета)’, ’вертыкальнае сячэнне прадмета, від, форма’ (ТСБМ). Запазычанне з зах.-еўрап. моў (параўн. франц. profil, ням. Profil) праз польск. profil або рус. про́филь ’тс’. Крыніцай слова з’яўляецца італ. profilio ад filo ’лінія, паласа’, лац. fīlum ’нітка’ (гл. Фасмер, 3, 384, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспі́чыць ’абавязкова спатрэбіцца; вельмі захацецца’ (ТСБМ; мядз., Сл. ПЗБ), ’прыспешыць, давесці да мяжы’ (Др.-Падб.). Рус. приспи́чить ’абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’, укр. приспі́чити ’тс’. Паводле Праабражэнскага (2, 126), ад спица, *спичитъ ’калоць’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 366; ЕСУМ, 4, 577 (украінскае слова лічыцца запазычаннем з рускай). Гл. спіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дынг ’запяканка з тварагу, мукі і інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. пу́динг з англ. pudding (або ням. Pudding, фіксуецца з 1700 г.), што, у сваю чаргу, з франц. boudin ’крывянка’ (> польск. bydyń ’малочны кісель’), у аснове якога лац. botulus ’каўбаса; вантробы’ (Фасмер, 3, 401; Васэрцыэр, 180; Сной, 513).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пу́лька ’тс’, што з франц. poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск. pula ’тс’; першапачаткова франц. poule ’курыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пунш (ТСБМ). Запазычана з рус. пунш ’від пітва’, што праз пасрэдніцтва ням. Punsch з англ. punch, утворанага ад хіндзі pānč ’пяць’, што адлюстроўвае пяць складнікаў кактэйлю (арака, цукар, сок лімона, прыправы і вада), гл. Фасмер, 3, 407. Хіндзі pānč < ст.-інд. páñca ’пяць’, роднаснае прасл. *pętь, гл. пяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канёк, парны лік канькі́ ’прыстасаванне для язды па лёдзе’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), як і канёк ’вільчык’ (ТСБМ; лаг., бяроз. Шатал.), — дэмінутыўная форма ад конь (гл.). Названы паводле знешняга падабенства (Фасмер, 2, 316; Шанскі, 2 (К), 299; Слаўскі, 2, 446). Першая лексема запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́йка ’адна сотая рубля і манета гэтай вартасці’, капейкі ’дробныя разменныя манеты’, ’грашовыя сродкі’ (ТСБМ). З рус. копейка, якое з копейная деньга (XV ст.) — на манеце была выява князя на кані з дзідай у руцэ (съ копиемъ) < копьё (Фасмер, 2, 317; Шанскі, 2 (К), 303). Да кап’ё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненавідзець ’мець антыпатыю да каго-небудзь ці чаго-небудзь’ (Яруш., Пятк., БРС, ТСБМ). Агульнаславянскае ўтварэнне ад naviděti, гл. навідзець, навіды, параўн. укр. нена́видіти, рус. ненави́деть, польск. nienawidzieć, чэш. nenávidět, славац. nenávidieť, славен. арх. nenavídeti, серб.-харв. нена́видети, макед. ненавиди, балг. ненави́ждам (Міклашыч, 390; Фасмер, 3, 63, Бязлай, 2, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паведэ́нцыя ’паводзіны; абыходжанне, ветлівасць; звычай, завядзенне’ (Нас.). Рус. пск. асташк. поведёнция; у Гогаля поведенц; у рус. пераўтварэнне ў мове семінарыстаў слова поведение паводле аналогіі з лац. benevolentia, diligentia і інш. (гл. Фасмер, 3, 293; там жа і інш. літ-pa). У бел. м. з рус. (Гіст. лекс., 249).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)