што², злуч.

1. Далучае даданы сказ да галоўнага.

Крыўдна, што я гэтага не змог зрабіць.

Такі шум, што можна аглухнуць.

Назбіралі так мала ягад, што і варэнне не зварыш.

2. Як, чым, нібы.

Спіць што мёртвы.

3. з часціцай «ні» або без яе. Указвае, што сказанае ў галоўным сказе адносіцца да кожнага моманту, месца, да кожнай з’явы і пад., названых у даданым.

Што край, то абычай (прыказка).

4. З паўторам — указвае на раўнапраўе, аднолькавасць, роўнасць у адносінах да чаго-н.

Што ён паедзе, што я — адно і тое ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гуля́ць ’гуляць’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк.), ’танцаваць’ (Сцяшк.), ’гуляць, забаўляцца; танцаваць; бяздзейнічаць’ (Шат.), ’сваволіць (аб дзецях)’ (Жд. 2). Слаўскі (1, 433–434) лічыць польск. hulać запазычаннем з укр. мовы. Адносна этымалогіі слова ён мяркуе, што, магчыма, у аснове ляжыць выклічнік hu‑la!, hul! Іншыя версіі, паводле Слаўскага, не пераконваюць. Падрабязны агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 171–172. Паводле Трубачова, прасл. *gulʼati звязана з дзеясловам *guliti, які сярод іншых мае значэнне ’весяліцца, жартаваць і да т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палоць ’ачышчаць ад пустазелля’. Агульнаслав.: рус. поло́ть, укр. поло́ти, ст.-слав. плѣти, плѣтѫ, польск. pleć, в.-луж. plěć, н.-луж. plas, чэш. plíti, славац. pleť, серб.-харв. пље̏ти, славен. pléti, балг. плевя́ ’тс’. Прасл. pelti. Роднаснымі лічаць літ. spãliai ’ачоскі льну’, лат. spil̃va ’шалупінне’, лац. spolium ’садраная шкура звера; здабыча’, ст.-інд. phälati ’трэскаецца, лопаецца’, sphäläti ’ён разрывае’, ст.-в.-ням. spáltan, нов.-в.-ням. spalten ’расколваць’ (Фасмер, 3, 317 з аглядам літ-ры). Далей гл. пало́ва 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глыбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Далёкія ад цэнтра населеныя пункты. / у вобразн. ужыв. Дагэтуль ён [мядзведзь] жыў сабе Недзе ў глыбінцы, Займаўся чым можна, Каб смутку пазбыцца. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Набыць выгляд чыстага, здаровага чалавека; абмыцца.

2. Паздаравець, паправіцца. [Жанчына] больш як год хавала [Івана] ў сваёй хаце, пакуль ён не апратаўся і не пайшоў у партызаны. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Страціць (у выніку зморанасці, хваробы і пад.) здольнасць разумець, усведамляць; стаць някемлівым, тупым. За гэты дзень, нават, праўдзівей сказаць, за гэтыя гадзіны, ён [Стафанковіч] атупеў, быццам адзеравянеў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абстраляны (у 2 знач.). Палонны, відаць, быў абстрэлены салдат, бег ён заломваючы крута ўбок, часам падаў, хуценька ўсхватваўся з зямлі і зноў імчаў наперад. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.

1. Аблажыць сябе чым‑н., накласці вакол сябе чаго‑н. Задумаўся Загорын.. Ён аблажыўся кнігамі, часопісамі. Алешка.

2. Пакрыцца чым‑н. па ўсёй паверхні. Неба аблажылася хмарамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закла́сціся, ‑дуся, ‑дзешся, ‑дзецца; ‑дзёмся, ‑дзяцеся, ‑дуцца; зак.

Разм. Пайсці ў заклад, паспрачацца на што‑н. [Завішнюк] мог закласціся, што так зрабіла Жэнька ад злосці, і ён сам пачынаў злаваць на яе. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́р ​1, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замерваць — замераць.

заме́р ​2, ‑у, м.

Разм. Намер, задума. Карызна прыехаў з пэўным рашучым замерам: ён наважыўся, нарэшце, пагаварыць начыста з Рачкоўскім. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)