паслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што і без дап.

Разм. Слібізаваць некаторы час. — Склады чытаць ты пойдзеш скора, Абы каб літары нам знаць, А на склады ўжо — напляваць. Паслібізуеш і нічога — Не трэба розуму тут многа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чытаць.

2. звычайна мн. (чыта́нні, ‑яў). Цыкл лекцый ці дакладаў, прысвечаных пэўнаму колу пытанняў. Ленінскія чытанні. Педагагічныя чытанні. Купалаўскія чытанні.

•••

Літаратурнае чытанне — калектыўнае чытанне мастацкіх твораў з мэтай абмеркавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́фіст, ‑а, М ‑сце, м.

У хрысціянскай набажэнскай літаратуры — асобны від малітоўна-хвалебных песень у гонар Хрыста, багародзіцы і святых. Чытаць акафіст. □ Айцец Варлам хвіліны чхнуць не мае, — Малебны, служыць дзень у дзень, Заказы на акафісты прымае. Корбан.

[Грэч. akathistos — літаральна такі, у час якога не сядзяць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аслупяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў нерухомы ад моцнага ўзрушэння; анямелы ад здзіўлення. Скончыўшы чытаць,.. [дзяўчына] нейкі час стаяла ў аслупянелай задуме і раптам прытулілася ілбом да дрэва і заплакала. Чорны. Анежка стаяла, аслупянелая ад нечаканасці, глядзела ўслед Алесю. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перачытаць усё, многае. Хлапчук пакуль агледзеўся, пакуль паперачытваў надпісы над сталамі, прайшло колькі хвілін. Чорны. [Ева:] — А што кніжкі я люблю чытаць, то [гэта] праўда. І бацькавы ўсе паперачытвала, і ў бібліятэцы бяру. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

больш, прысл.

1.

Выш. ст. да прыслоўя многа. Трэба шмат чытаць, каб б. ведаць.

2. З колькаснымі назоўнікамі абазначае перавышэнне ўказанай колькасці.

Б. за гадзіну.

Б. за кіламетр.

3. У спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем служыць для ўтварэння выш. ст.

Б. рашучы хлопец.

4. Далей, у далейшым.

Б. не буду.

5. Пераважна, галоўным чынам.

Ехаць давялося б. лесам.

Ні больш ні менш (як) (разм.) — роўна столькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раба́ць ’памінаць памёршых з амбона, чытаць памінальныя спіскі’ (ТС): Бацюшка рабае ґраматкі, ужэ почаў рабаць пакойнікаў. Мясцовае ўтварэнне ад пачатковага спалучэння раба Божая/раб Божы, якое з ц.-слав. рабъ Божии пры памінанні (Цыхун, Зб. Талстому, 420), параўн. благатаць: дзяк пачне благатаць да спеваць (Сержп., Казкі), ад ц.-слав. благодать ’дабро, дабрата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, зак.

Разм.

1. што. Прачытаць што‑н.; кончыць чытаць. Адчытаць лекцыі ў інстытуце.

2. каго. Зрабіць каму‑н. строгую заўвагу, вымову; прабраць. [Ярмоленка:] — А ты яго здорава адчытаў. Цяпер Післяка і на парог канцылярыі не зацягнеш! Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

1. Чытаць некаторы час. Кружалін вярнуўся з горада, запаліў лямпу і нарыхтаваўся пачытаць Гейнэ. Лужанін.

2. Разм. Чытаючы, пазнаёміцца са зместам, прачытаць. — А дзе ліст? Дайце мы пачытаем, — сказаў старшы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глагалы́ ’першая гадзіна на ютрані’: «глаголы моя внуши Господи» (Нас.). З ц.-слав. мовы (параўн. ст.-слав., ц.-слав. глаголъ ’слова’; параўн. Фасмер, 1, 409); глагалы́ чыта́ць (Нас.) ’іржаць’ (аб конях; пераносна). Жартаўлівае ўтварэнне (дакладней, словаўжыванне) на базе царкоўнай тэрміналогіі. Аналагічнае адбылося і ва ўкр. мове. Параўн. укр. чита́ти глаго́ли ’стаяць без корму’ (Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)