бабо́к, ‑бку, м.
Балотная травяністая расліна сямейства бабковых, з сакаўным трайчастым лісцем. Пасвяжэла, тхнула гнілой вадой, прэллю, горкім бабком. Пташнікаў. Хлеў хай пастаіць, ён хоць халодны, але зімою можна абкласці саломаю, ці хоць тым балотным сенам, якое больш прыдатна па такую справу, чым для корму: яно з востраю .. асакою, з горкім бабком і лотаццю, з сухім чорным хвашчом. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абязлі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Сістэма арганізацыі працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную работу, за прылады вытворчасці. // Тое, што робіць усіх роўнымі, пазбаўляе індывідуальных рыс і якасцей. [Анісімаў].. не хацеў, каб падлік выпрацоўкі ішоў цалкам па брыгадзе, — абязлічкі начальнік цэха не любіў. Шахавец. Па цэлым па Саюзе Бяжыць хай пераклічка: Ураўнілаўку руйнуйце, Касуйце абязлічку! Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́дна, прысл.
Разм.
1. Прысл. да ладны.
2. у знач. сцвярджальнай часціцы. Ужываецца для выражэння згоды, пацвярджэння чаго‑н.; азначае: добра, хай сабе і так. [Пятрусь:] — Я папрашу вас нагрэць нам гарбаты... Адкульсьці з глыбіні кватэры даляцела: — Ладна! Гартны. У момант знеслі яму ўсе пісьмы, папрасілі кінуць іх у горадзе ў паштовую скрынку. — Ладна, кіну, — паабяцаў шафёр. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іскры́ць, ‑рыць; незак.
1. Выпускаць, даваць іскры. Жалеза іскрыць пад наждаком. // Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце ў электраправодцы. Рубільнік іскрыць. Кантакты іскраць. □ — Сыплюцца іскры каторы дзень, і не бачаць. — Гм, хай іскрыць, — адмахваецца рукою тата. — Перагарыць, дык паладзяць. Мыслівец.
2. Тое, што і іскрыцца. На выкаўзаным снезе так іскрыла сонца, што аж рэзала ў вачах. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каду́к, ‑а, м.
Разм. Чорт, д’ябал. — А чаму ты не будзеш там? Куды цябе кадук схапіць пад той час. Машара.
•••
Кадук з ім (з ёй, з імі, з табой, з вамі) — хай сабе будзе і так, нічога дрэннага тут няма (быць не можа).
Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улады́ка, ‑і, м.
1. Архірэй, мітрапаліт. Духоўныя ўладыкі з’яўляліся не толькі буйнейшымі феадаламі-прыгоннікамі, але і пастаянна займаліся гандлёвай і ліхвярскай дзейнасцю. Алексютовіч.
2. Тое, што і уладар. І чуем песні, крык: «Уладыка свету — Праца. Хай згіне капітал, вайна яму! пажар!» Чарот. — Хто закон тут? Я закон! Я ўсяму ўладыка... — Хоча вымавіць Ціхон, Ды не вяжа лыка. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак.
Разм.
1. каго. Падняць вельмі рана. [Волька:] — Дзяўчыну без пары ўскруціў. Калі яшчэ ў школу, хай бы спала. Пташнікаў.
2. звычайна безас. каго. Узбударажыць, вывесці са спакою. [Жонка:] — То чаго гэта цябе ўскруціла? Якое ліха яшчэ, чаго ты? Галавач.
3. што. Закруціць, узняць (пыл, пясок і пад.). Часам вецер засвішча, Ускруціць і попел і чад. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітру́н, ‑а, м.
Хітры чалавек; махляр, круцель. А зманіў жа стары хітрун, ніколі ён у Гвардыяна не піў таго чаю і не ўзяў бы ніколі, хай там немаведама што! Зарэцкі. [Мікіта:] — Не, не дажджэш ты, каб я за цябе плаціў! Сам жа ты здай дваццаць пудоў. Хітрун знайшоўся. Галавач. / Пра птушак, жывёл. [Міша:] — Гарнастай! Бач, хітрун, рыбкай ласуецца. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хма́рыць, ‑рыць; незак.
1. безас. Зацягваць хмарамі. Цішыня. Туман з імшар Напаўзае. Трохі хмарыць. Зарыцкі.
2. перан.; каго-што. Разм. Засмучаць, азмрочваць. Вочы хмарыць гора паланянак, Каміноў жахлівых чорны чад. Барадулін. Сатлела ў шафах шмат забытых кніг з тых дзён далёкіх доктара Скарыны... Хай сіл не хопіць для задум маіх, а кроў гарыць, і хмараць лоб маршчыны. Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́мач ж., разг.
1. не́мощь, не́мочь; неду́г м.;
2. злосча́стие ср.;
○ бле́дная н. — мед. бле́дная не́мочь;
◊ каб (хай) на яго́ (яе́, цябе́, іх, вас) н. — чёрт его́ (её, тебя́, их, вас) возьми́ (побери́, подери́)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)