шы́засць, ‑і, ж.

Уласцівасць шызага. Дым усё больш і больш захінаў неба сваёй шызасцю, завалакваў вуліцу. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́явіць ’выкрыць’, выявіцца ’выкрыцца’ (КЭС, лаг.; БРС, Яруш.), выяўля́ць, сюды ж выя́ўны ’выразны, голасны’; ’што добра вызначаецца’ (Янк. Мат.; КЭС, лаг.), выя́ўна ’выразна, голасна, зразумела’. Усё да вельмі разгалінаванай групы славянскіх слоў, якія ўзыходзяць да *(j)av‑: *(j)aviti, *(j)avьnъ і г. д. Гл. я́ўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суцэ́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць суцэльнага (у 3, 4 знач.). Усё гэта стамляе Шаўца, перашкаджае думаць, парушае суцэльнасць думак. Галавач. У семінарыі — цвёрды парадак. У інтэрнаце — таксама. Усё змяшчаецца ў адным вялікім гмаху, складае адну суцэльнасць. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́думка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Хлусня, тое, што выдумана.

Не трэба слухаць, усё гэта выдумкі.

2. Тое, што прыдумана, вынайдзена; вымысел, фантазія.

Нас здзіўляюць яго выдумкі і прапановы.

3. Здольнасць выдумляць.

Чалавек з выдумкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Пратэ́, протэ́ ’аднак, усё ж, таму’ (ТС). З укр. проте́ ’тс’, якое з прыназоўніка про- (гл. пра- 2) і займенніка то (гл. тое) (ESSJ, 1, 217). Параўн. польск. przeto ’таму’, чэш. proto ’таму што; для чаго, каб’, славац. preto ’таму, вось чаму’, в.-луж. přeto ’затое’, н.-луж. pśeto ’ўсё ж, таму’, што выводзяцца з *pro‑, *per‑ і *to (Шустар-Шэўц, 2, 1174; ЕСУМ, 4, 608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разда́ць¹, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак., каго-што.

Аддаць усё, многае многім.

Р. падарункі.

Р. сшыткі.

|| незак. раздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. разда́ча, -ы, ж.; прым. разда́тачны, -ая, -ае.

Р. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́зніца¹, -ы, ж.

1. Непадабенства, адрозненне ў чым-н.

Р. ва ўзросце.

2. Велічыня, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма іншымі.

Р. паміж старым і новым акладамі.

◊

Якая розніца? (разм.) — ці не ўсё роўна?

Няма розніцы або без розніцы (разм.) — усё роўна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупі́ць, скуплю́, ску́піш, ску́піць; ску́плены; зак., каго-што.

Купіць (усё, многае).

С. многа кніг.

|| незак. скупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ску́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ску́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. ску́пачны, -ая, -ае (спец.) і скупны́, -а́я, -о́е (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяшлі́вы, -ая, -ае.

1. Схільны часта смяяцца, якога можна лёгка рассмяшыць.

С. чалавек.

2. Які выражае гатоўнасць да смеху.

С. позірк.

С. твар.

3. Пра настрой: такі, пры якім усё здаецца смешным, увесь час хочацца смяяцца.

|| наз. смяшлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дазна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і дазнацца. [Тэкля:] А божа ж мой, і я ж забыла, Што мне Матрона гаварыла Усё разведаць і дазнаць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)