бяда́к, бедака, м.

Разм. Той, хто вечна гаруе, бяздольны; няшчасны, гаротны. Сымон лічыўся найбольшым бедаком у вёсцы. Дзе калі якое гора навернецца, заўсёды трапіць на Сымона. Бядуля. [Ліса] коціць лапамі вожыка да бліжэйшага ручайка; спіхвае яго ў ваду... Каб не ўтапіцца, бедаку трэба плысці, і ён выпростваецца ў вадзе. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утачы́цца 1, уточыцца; зак.

Сточваючыся, зрабіцца вузейшым (пра лязо).

утачы́цца 2, утачуся, уточышся, уточыцца; зак.

Точачы, пранікнуць унутр або ў глыбіню чаго‑н. Крот утачыўся ў зямлю. // перан. Разм. Улезці, трапіць куды‑н. [Ніна:] — Пайшла ў будаўнічы тэхнікум. Ды і то ледзь-ледзь утачылася, — з фізікай у мяне няважна. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угада́ть сов.

1. (догадаться) угада́ць;

угада́ть ска́занное по движе́нию губ угада́ць ска́занае па губа́х;

2. (предусмотреть) угада́ць;

угада́ть пого́ду угада́ць надво́р’е;

3. (опознать) прост. пазна́ць;

4. (случайно дать верный ответ) патра́піць;

5. (очутиться где-л., попасть куда-л.) прост. тра́піць;

угада́л как раз на сва́дьбу угада́ў якра́з на вясе́лле;

6. (попасть в кого-л., во что-л.) прост. пацэ́ліць, уцэ́ліць, тра́піць, папа́сці;

угада́ть в го́лову пацэ́ліць (тра́піць, папа́сці) у галаву́;

7. (угодить, потрафить кому-л.) прост. патра́піць, дагадзі́ць (каму);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзінакро́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які паходзіць ад аднаго бацькі, але ад розных маці (пра дзяцей). // Які звязаны агульнасцю паходжання (аб братэрскіх народах, дзяржавах). Над працоўнымі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны навісла пагроза трапіць у рабства да гітлераўскай Германіі. У такіх умовах Савецкі ўрад прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі сваім адзінакроўным братам. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́вадзь, ‑і, ж.

Невялікі заліў рэчкі або возера з запаволеным цячэннем. Жыве [краснапёрка] звычайна ў сярэдніх пластах вады ў зацішных завадзях і затоках, акаймаваных высокімі зараснікамі травы і чароту. Матрунёнак.

•••

Ціхая завадзь — пра спакойнае, бяспечнае месца. Значыцца, жыве Вільня, бурліць! А яна [Алаіза] думала, што пасля Пецярбурга трапіць у ціхую завадзь. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Старанна змазаць, намазаць. Прамазаць усе часткі машыны.

2. і без дап. Мазаць некаторы час.

3. Разм. Прамахнуцца, не трапіць у цэль (страляючы, гуляючы ў якія‑н. гульні і пад.). Коршак спакойна праплыў над сядзібай. Усе правялі яго вачамі. Яраш пашкадаваў: — Прамазаў Віктар. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передря́га ж., разг. калатня́, -ні́ ж., мн. нет; калатне́ча, -чы ж., мн. нет; (переделка) пераплёт, -ту м.;

попа́сть в передря́гу разг. тра́піць у пераплёт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бэ́та ’нячыстая, ганебная справа, звязаная з махлярствам, круцельніцтвам’ (КЭС, лаг.). Можа, таго ж паходжання, што і ўкр. бета ’ўмельства’ (а гэта, відаць, скарачэнне з кебе́та ’ўмельства, здольнасць’ < тур.-араб., гл. Крымскі, Др.-киев. говор, 12). Іншая этымалогія: сувязь з карцёжным тэрмінам польск. bet, labet (< франц. bête, la bête), укр. лабе́ти (пійматися в лабети), рус. попасть в лабе́ттрапіць у няёмкае становішча’. Гл. падрабязна Балецкі, SSlav., 9, 358.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праблука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Блукаць некаторы час. Пеця да цямна праблукаў на беразе рэчкі, а начаваў пад дзедавай паветкай. Ракітны.

2. Тое, што і праблудзіць. Ад Залужжа да хутара па добрай дарозе дык паўгадзіны хадзьбы, а ў такую завею можна праблукаць па полі да ночы і на хутар не трапіць. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́язна, прысл.

1. у знач. вык. Разм. Страшна. З гулам і свістам каменне ляцела ў адзін і другі бок. Боязна было трапіць пад камень, але затое і цікава, як на сапраўднай вайне. Лобан. Вярнуўшыся ад печы, Захарыха глянула зноў так строга, што Хадосьцы стала боязна. Мележ.

2. Са страхам, баючыся. Жанчыны боязна падышлі бліжэй. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)