Платня́к ’мажны мужчына’ (Янк. 3.; Жд. 3). Ад рус. плотныйтоўсты’, якое, відаць, з пльтьнь < прасл. *р!ыь > плоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўсту́ха1 ’грыб сямейства павуціннікавых’ (ТСБМ), ’павуціннік страўны, Cortinarius esculentus Lebed.’ (Сярж.–Яшк.), ’чорны грузд, малачай, Lactarius necator (Fr.)’ (там жа), таўсту́хі ’грузды’ (Сцяшк., Мат. Гом.). Да тоўсты (гл.), названы паводле тоўстай ножкі ці тоўстай шапачкі.

Таўсту́ха2 ’брыца, дробнае пустазеллле, плашчуга, пласкуша’ (стол., Расл. св.), ’гарычка, Gentiana cruciata L.’ (Касп.), таўсту́шка ’тс’ (Кіс.). Да тоўсты (гл.), параўн. пузатка ’брыца’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трабло́тоўсты, непаваротлівы чалавек’ (Мат. Маг.), ’жывот, чэрава’ (Нік. Очерки, Мат. Гом.), ’жывот абжоры’ (Касп.), трэбло́ ’бруха, трыбух жывёлы’ (кам., Сл. ПЗБ), ’тоўсты, няўклюдны, прагны да яды чалавек’ (Растарг.); сюды ж трублаты ’з тоўстым жыватом’ (Касп.). Да трыбло́ (гл.); Трубачоў (Труды, 1, 284) мяркуе пра прасл. дыял. *treb(ъ)lo, *treb(ъ)latъ, роднаснае лац. strebula мн. л. ’мяса на бёдрах ахвярнай жывёлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурдзе́льтоўсты’ (Пасожжа, Яшк., Бел.-польск. ізал., 153). У выніку кантамінацыі мардзе́ль ’морда’ (параўн. рус. разан. мордель ’тс’) і мурло́ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўшчы́р ’вельмі тоўстае нешта’ (Скарбы), тэ́ўшчартоўсты’ (Сцяц. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад тоўшч (гл.), магчыма, пад уплывам таўшчэрны, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; незак.

Гаварыць ціха і невыразна; бубніць. Чалавек стаяў, прыпёршыся да варот, цяжка варушыўся і мармытаў сабе нешта пад нос. Зарэцкі. Платон нешта мармыча, пераварочваецца на другі бок і засынае зноў. Пестрак. Гартаю тоўсты сшытак у клетку.. Там сапраўды вершы.. — Ану, не мармычы, чытай уголас! — падганяюць хлопцы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляўтра́ ’гультай’ (глыб., Сл. ПЗБ) — адзін з варыянтаў лексем лотр, лойтра (гл.), відавочна, кантамініраваны літуанізм, параўн. lãtras ’бадзяга’, laũšisтоўсты, непрыгожа апрануты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начо́ўкі, ‑човак; адз. няма.

Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб. Немаладая жанчына ў белай хусцінцы, нацягнутай на лоб, мыла штосьці ў начоўках. Хадкевіч. Тацяна пачала купаць Віктара. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся. Шамякін. У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́рна ’А‑падобная прылада, сажань’ (Сцяшк. Сл.), ’тоўсты сук’, ’раздвоены корань у караняплодах’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kirna ’корань дрэва’ (там жа, 405).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Толь ’воданепранікальны тоўсты кардон’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк.). Запазычана праз рус. толь ’тс’ з франц. tôle ’дахавыя лісты, дахавае жалеза’ (ЕСУМ, 5, 594).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)