гала́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. (з вялікай літары). Вялікая зорная сістэма, да якой належыць Сонца і ўся наша планетная сістэма разам з Зямлёй.

2. Усякая іншая зорная сістэма, падобная да нашай зорнай сістэмы.

[Ад грэч. galaktikos — малочны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаарганізава́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: самаарганізавальная сістэмасістэма, якая мае ўласцівасць змяняць свае функцыі і будову ў залежнасці ад задач і знешніх умоў з мэтай захавання сваёй жыццяздольнасці або аптымальных параметраў. Расліна як самаарганізавальная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пара́дак ’правільная, наладжаная сістэма размяшчэння чаго-небудзь; належны стан чаго-небудзь; устаноўлены лад, план, сістэма кіравання’; пара́дкавы, пара́дкаваць, пара́дком. Да рад (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах: рус. поря́док, польск. porządek, чэш. pořádek, серб.-харв. по̏редак і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

энергасістэ́ма, ‑ы, ж.

Энергетычная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Класіфіка́цыясістэма размеркавання прадметаў або паняццяў на класы’ (ТСБМ). Гл. клас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сігна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.

С. дакладнага часу.

С. сірэны.

Прагучаў с. хуткай дапамогі.

2. перан. Тое, што з’яўляецца прычынай, служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.

Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў газетны артыкул.

3. перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.

С. з інспекцыі.

4. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.

|| прым. сігна́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.

Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клавіяту́ра, -ы, ж.

1. Сістэма клавішаў.

К. раяля.

2. Прыстасаванне, якое дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп’ютар.

Камп’ютарная к.

|| прым. клавіяту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

культуры́зм, -у, м.

Сістэма фізічных практыкаванняў (пераважна сілавых), якія садзейнічаюць развіццю мускулатуры цела чалавека, фарміраванню прыгожай фігуры і паставы; занятак такімі практыкаваннямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гала́ктыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

Вялізная зорная сістэма.

Наша г.

Іншыя галактыкі.

|| прым. галакты́чны, -ая, -ае.

Галактычныя туманнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арфаэ́пія, -і, ж.

1. Сістэма правіл, якія вызначаюць правільнае літаратурнае вымаўленне.

2. Ступень засваення правіл вымаўлення.

|| прым. арфаэпі́чны, -ая, -ае.

Арфаэпічныя нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)