акру́гласць, ‑і, ж.

Уласцівасць акруглага. Вячэрняя сукенка з цёмнага аксаміту, з вялікім дэкальтэ яшчэ больш падкрэслівала матава-белы, крыху з ружовым адценнем колер скуры, акругласць грудзей, шыі, плячэй. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́рка ж., в разн. знач. сбо́рка;

з. машы́ны — сбо́рка маши́ны;

суке́нка са ~камі — пла́тье со сбо́рками

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́ркі, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка робіцца брудным (пра тканіны, адзенне светлага колеру). Маркая сукенка.

2. Такі, ад якога можна забрудзіцца. Не грэбаваў камбрыг і самай цяжкай і маркай салдацкай працаю... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́га, нескл., н.

1. Фарбавальнік цёмна-сіняга колеру, які ў мінулым здабываўся з соку некаторых трапічных раслін, а цяпер атрымліваецца хімічным спосабам.

2. у знач. прым. Цёмна-сіні, кубавы. Сукенка колеру індыга.

[Ісп. indigo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пранасі́цца, ‑носіцца; зак.

1. Прадрацца ад доўгага нашэння; вынасіцца (пра адзенне, абутак). Чаравікі пранасіліся. □ І не знае, што надзець, Зося — гожая паненка. Проста сорамна глядзець, Пранасілася сукенка. Зарыцкі.

2. Насіцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́клы, ‑ая, ‑ае.

Які намок, мокры. Прывезлі [партызаны] пару скрынак намокмых гранат — ведама, з вады. Быкаў. // Які стаў мокрым наскрозь, прамоклы. Намоклая сукенка. □ Таня палажыла качку ля агню і пачала выціскаць намоклыя русыя косы. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́лияI ж. та́лія, -ліі ж., стан, род. ста́ну м.;

пла́тье в та́лию суке́нка ў та́лію (да ста́ну).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́ні.

1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто і пад. мінімальнай даўжыні.

Мода на м. прайшла.

Насіць м.

2. прым., нязм. Максімальна кароткі (пра спадніцу, сукенку, паліто) ці вельмі маленькі.

М.-паліто.

М.-аўтамабіль.

М.-радыёпрыёмнік.

Міні-футбол — камандная гульня, падобная на футбол, але з меншай колькасцю ўдзельнікаў на невялікіх закрытых пляцоўках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пранэ́лька старое ’сукенка’ (Скарбы). З польск. рптеіа ’тканіна прунэль’, што ўзыходзіць да франц. prunelle ’тканіна колеру сушаных сліў’ (ад рпте ’сліва’), прыметнік pnmełowy фіксуецца з 1859 г. (Банькоўскі, 2, 805). Параўн. рус. прюнель ’тс’ (Фасмер, 3, 392).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́стка ’какетка’ (БРС), ’верхняя частка адзення’ (Касп.), ’жаночая кофтачка’ (Шат.), ґе́стка ’гестка’ (Сцяшк.), ’какетка, кофта’ (Сл. паўн.-зах.), ге́стасукенка’ (Бяльк.). Паходжанне слова не вельмі яснае. Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з ням. Gäschen ’прарэх’, Geschke ’камізэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)