стро́іцца

станавіцца ў строй; прыбірацца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стро́юся стро́імся
2-я ас. стро́ішся стро́іцеся
3-я ас. стро́іцца стро́яцца
Прошлы час
м. стро́іўся стро́іліся
ж. стро́ілася
н. стро́ілася
Загадны лад
2-я ас. стро́йся стро́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час стро́ячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цяжары́ць

станавіцца цяжарнай; абцяжарваць каго-небудзь, ускладняць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цяжару́ цяжары́м
2-я ас. цяжары́ш цяжарыце́
3-я ас. цяжары́ць цяжара́ць
Прошлы час
м. цяжары́ў цяжары́лі
ж. цяжары́ла
н. цяжары́ла
Загадны лад
2-я ас. цяжары́ цяжары́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час цяжаручы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вашы́вець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Станавіцца вашывым.

|| зак. завашы́вець, -ею, -ееш, -ее (разм.) і абвашы́вець, -ею, -ееш, -ее.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лахма́ціцца, -ма́чуся, -ма́цішся, -ма́ціцца; незак. (разм.).

Станавіцца лахматым.

|| зак. узлахма́ціцца, -ма́чуся, -ма́цішся, -ма́ціцца і разлахма́ціцца, -ма́чуся, -ма́цішся, -ма́ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца тоўстым, мажным.

З гадамі пачынаю м.

|| зак. памажне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рахма́нець, -ею, -ееш, -ее; незак.

1. Рабіцца ручным, свойскім (пра жывёлу).

2. Станавіцца лагодным, ціхім, пакорлівым (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца больш спорным (у 1 знач.).

Дождж усё спарнее.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца хамам, пачынаць весці сябе па-хамску.

|| зак. ахаме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца цвярозым, цверазейшым.

|| зак. працверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і ацверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурэ́ць, ‑эе; незак.

Станавіцца бурым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)