удаве́ц, удаўца, м.
Мужчына, які не жаніўся пасля смерці жонкі. Фэлькава жонка памерла рана, і дзед жыў удаўцом. С. Александровіч.
•••
Саламяны ўдавец (жарт.) — мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай (пераклад ням. Strohwitwer).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпа́льшчык, ‑а, м.
Той, хто наўмысна ўчыніў пажар. Пачалося расследаванне справы аб пажары. Але падпальшчыкаў знайсці не ўдалося. Матрунёнак. // перан. Той, хто падбухторвае да чаго‑н. Дарма падпальшчыкі вайны На службу смерці ставяць атам. Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўжывы́, ‑ая, ‑ое.
Чуць жывы, блізкі да смерці. [Заложнікаў] выводзілі па тры, па чатыры чалавекі, знясіленых, паўжывых, некаторых зусім непрытомных ад голаду, ад катаванняў. Лынькоў. // Які страціў сілы, аслабеў ад якіх‑н. перажыванняў. Паўжывы ад страху.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велікаду́шнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць высокіх душэўных якасцей. На мяне нечакана нахлынула цёплае, да болю шчырае пачуццё да.. чалавека, які па дарозе сюды, магчыма, насустрач смерці, моўчкі цярпеў і наш недавер да сябе, і абразлівую велікадушнасць. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.
1. Маленнем, просьбай спрабаваць выпрасіць у бога сабе дараванне, адагнаць ад сябе зло. Ад смерці не адмолішся. Прыказка.
2. Разм. Скончыць маліцца. Адстагнаў, адмовіўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўмёртвы, ‑ая, ‑ае.
1. Блізкі да смерці; напаўжывы. Напаўмёртвы чалавек. // перан. Амаль бязлюдны, пусты. Напаўмёртвая вуліца. // Часткова засохлы, завялы (пра расліны). Напаўмёртвае дрэва.
2. перан. Які страціў сілы ад якіх‑н. перажыванняў. Напаўмёртвая ад страху жанчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юдо́ль, ‑і, ж.
Кніжн. уст. Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі. О зямля, святая калодніца, Гора, мужнасці, смерці юдоль! Караткевіч. // Жыццё з яго нягодамі і смуткам. [Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямной юдолі. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замагі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Па рэлігійных уяўленнях — які чакае чалавека пасля смерці. Замагільнае жыццё. Замагільны свет.
2. Нізкі, глухі, як з магілы (пра голас). Слухай, — замагільным голасам прагаварыў .. [Сафрон] да жонкі. — Гэта Волька, што прыехала, — доктар. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́смерць прысл. ’да смерці’ («Полымя», 1970, № 2, 118). Няясна, магчыма, прыназоўнікавае ўтварэнне — у + смерць, як на + смерць з нехарактэрнай для бел. мовы перацяжкай націску; параўн. рус. на́смерть. Апошняе дазваляе меркаваць аб магчымым запазычанні слова з рус. мовы, відаць, вусным шляхам, дзе яно магло паходзіць са спалучэння в + смерть (дакладней — во́ смерть).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
завяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што або з інф.
Пакідаць, перадаваць пасля сваёй смерці каму‑н. што‑н. у спадчыну. Завяшчаць маёмасць сыну. // Выказваць волю, даваць наказ паслядоўнікам, нашчадкам. У.І. Ленін завяшчаў моладзі «вучыцца, вучыцца і вучыцца». «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)