Се́дацца (се́дыцца) ‘хвалявацца, нервавацца’ (Бяльк.). Магчыма, да *sedati sę, параўн. ст.-слав. сѣдати cѧ ‘трэскацца, лопацца; рассядацца’, гл. сесці. Да семантыкі параўн. рус. дыял. се́даться ‘трэскацца (пра скуру)’, а таксама рассе́сціся ‘распасціся’, укр. розсіда́тися ‘распадацца’. Нельга выключыць сувязь з аманімічным коранем *sed‑ ‘рэзаць, шчымець’, роднаснага ст.-інд. kšádate ‘разразае, раздзяляе’, што да і.-е. *k​sed‑, гл. Махэк₂, 521; ESJSt, 13, 803.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грыбо́к, ‑бка, м.

1. Памянш. да грыб (у 1, 2 знач.).

2. Назва некаторых паразітных грыбоў. Грыбок выклікаў захворванне скуры.

3. Збудаванне ў форме грыба для адпачынку, сховы ад дажджу, сонца і пад. Ада прапанавала Антону сесці пад грыбок, навідавоку. Пальчэўскі. На праезджых дарогах .. [ляснік] пабудаваў грыбкі для адпачынку пешаходаў. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́кішкі,

У выразах: а) на кукішках — сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець і пад.). Чалавек дваццаць маладых байцоў сядзелі на кукішках наўкол агню. Сяргейчык; б) на кукішкі — згінаючы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сесці, прысесці і пад.). Вера прысела на кукішкі, прымасціла між каленяў даёнку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Зрушыцца з месца. Нібы прыкуты быў да месца Міколка, не мог скрануцца, ні паварушыцца. Лынькоў. Хацелася сесці і адпачыць. Але нам было вядома, што лепш не спыняцца, бо затым не скранешся. Лось. Саша скранулася з месца і ішла павольна да стала, як баючыся. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; засе́ў, -се́ла; -ся́дзь; зак.

1. Надоўга размясціцца дзе-н.

З. дома.

2. за што і з інф. Сесці надоўга, заняўшыся якой-н. справай.

З. за падручнікі.

З. пісаць.

3. Скрытна размясціцца дзе-н.

З. ў акопах.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у чым. Шчыльна ўвайсці, трапіць у што-н. так, што цяжка выняць, выцягнуць.

З. ў гразі.

Куля засела ў сцяне.

Трывога засела ў душы (перан.).

|| незак. засяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́дзе нареч.

1. не́где;

н. ўсім се́сці — не́где всем сесть;

2. где́-то;

н. забраха́лі саба́кі — где́-то зала́яли соба́ки;

н. я́блыку ўпа́сці — не́где я́блоку упа́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́ты, ‑аў; адз. няма.

Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах. [Вагон] сурова пазіраў на Міколку грознымі вокнамі з тоўстымі жалезнымі кратамі. Лынькоў. Вузкія вокны перакрыжаваны жалезнымі кратамі. Якімовіч. // Агароджа з такіх рашотак. Наперадзе мільгнулі чыгунныя краты агароджы. Самуйлёнак.

•••

За кратамі — у турме (быць, аказацца і пад.).

За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).

[Лац. crates.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасе́сці, ‑сядзе; ‑сядзем, ‑сядзеце, ‑сядуць; зак.

Сесці — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пасля прыйшло сюды яшчэ некалькі чалавек, усё незнаёмыя Леапольду.. Яны паселі ў сенцах. Чорны. Ігнат тады не быў аддзелены, жыў у бацькоў, і вось аднойчы, якраз у абед, калі толькі што паселі ўсёй вялікай сям’ёй за стол, хтосьці пастукаўся ў хату. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассе́сціся, ‑сядуся, ‑сядзешся, ‑сядзецца; пр. рассеўся, ‑селася; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Сесці, размясціцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Усе мае таварышы даўно ўжо расселіся ў вагоне, уладзіўшы транспартныя справы, а майго чамадана ўсё не было. Лынькоў. На тратуары расселася чародка галубоў, якія нешта дзяўблі на асфальце. Гроднеў.

2. Разм. Сесці свабодна, заняўшы шмат месца. — Пасуньцеся, вельмі шырока расселіся, — пачуў .. [чалавек], як праз сон, нечы голас. Прокша. Глушэц чым далей, то ўсё болей Дзесь на суку за тоўстай хвояй Рассеўся важна і балбоча. Колас. // Пасяліцца. Там, дзе на разлегласці раней яшчэ быў рассеўся Мазавецкі з сваім новым хутарам, цяпер быў проста-такі цэлы фальварак. Чорны. // перан. Шырока разрасціся. Высока, разл[о]жыста Расселася пры хаце Стара-старая ліпа, Паважная, як свацця. Купала.

3. Сеўшы, затрымацца доўгі час; сесці дзе‑н. надоўга. Прайшло некалькі хвілін у здранцвення «Чаго ж гэта я расселася? Трэба нейкую раду даваць», — спахапілася нарэшце Ірына Віктараўна. Пальчэўскі. — Ну і што там з гэтай кнігай рассеўся? Дроў сушэйшых пайдзі прынясі!.. Брыль.

4. Даць трэшчыны, раскалоцца. [Алегу] ўявілася вялікая крыга, якая плыла па шырокай рацэ, потым натужліва цярнулася аб [нешта] неадольнае, мацнейшае за яе, крыгу, і расселася папалам. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсмалі́ць, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.

Разм.

1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так? Чорны.

2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)