цялёпканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цялёпкацца і цялёпкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Плёхала, біла хвастом рыба, і цялёпканне вёслаў і святло агню не палохалі яе. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяплы́нь, ‑і, ж.

Тое, што і цеплыня. Ад печы ідзе святло і цяплынь. Галавач. Вецер палагаднеў, абяцаючы мяккую цяплынь бабінага лета. Пташнікаў. Чалавечая цяплынь з’явілася на тварах у жанчын. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скразны́, -а́я, -о́е.

1. Які праходзіць наскрозь.

Скразная рана.

2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.

С. цягнік.

3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.

Скразная загартоўка дэталей.

4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.

Скразныя фіранкі.

5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зара́, зо́ры ’яркая афарбоўка гарызонта пры ўсходзе і заходзе сонца’, ’зорка’. Рус. заря, зори ’афарбоўка гарызонта’, дыял. пенз., кур. утренняя, вечерняя заря ’планета Венера’, укр. зоря ’зорка’, ’афарбоўка гарызонта’, польск. zorza, уст. zarza, н.-луж. zoŕa, в.-луж. zerja ’афарбоўка гарызонта’, палаб. zöri, ’тс’, чэш. zora ’зара’, záře, zářсвятло’, славац. zora ’афарбоўка гарызонта’, славен. zárja, zórja ’тс’, серб.-харв. зо̀ра ’тс’, балг. заря, зора̀, за̀ра ’тс’, макед. зора. Ст.-слав. зарꙗсвятло, ззянне’. Ст.-рус. заря, зарасвятло, зара’ (XI ст.). Таго ж і.-е. кораня, што зрок, зрэнка (гл.): *gʼher‑ ’ззяць, блішчаць’. Прасла zora, zara (адкуль з суфіксам ‑j‑a: zarja > рус. заря і інш.) мае роднасныя: літ. žarijà ’гарачае вуголле’, ст.-прус. sari ’жар’, літ. žarà ’зара’, англ. gray ’шары’. Пра семантычнае адрозненне зоря, заря гл. Якабсон, Writings, 2, 628; Фасмер, 2, 81; Шанскі, 2, З, 61; Траўтман, 336; Покарны, 1, 441–442; БЕР, 1, 654–655; Скок, 3, 660; Махэк₂, 710. У зах.-рус. адбылася семантычная дыферэнцыяцыя ’зорка’ і ’афарбоўка неба’, прычым першае значэнне замацавалася за лексемай бел. зорка (гл.), укр. зірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчо́драсць, ‑і, ж.

Уласцівасць шчодрага. То з усёй сваёй сціплай шчодрасцю, то цьмяна, праз хмарку месяц ліў сваё святло на зямлю. Кулакоўскі. Ён [Глебка] захапляўся краем родным, Як сейбіт шчодрасцю палёў. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрасвятло́, ‑а, н.

Электрычнае святло, электрычнае асвятленне. Электрасвятло з-пад прыкрытага газетай абажура падала на зялёную паперу, якой быў засланы стол, з раскіданымі на ёй, спісанымі і чыстымі, белымі лісткамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ключыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Перастаць удзельнічаць у чым‑н. Выключыцца з жыцця калектыву. Выключыцца з гульні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць адключыўшыся. Святло выключылася. Матор выключыўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыліндры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыліндра, уласцівы цыліндру (у 1 знач.). Цыліндрычная форма. Цыліндрычная паверхня. □ Дзянісаў запаліў святло і чартыхнуўся, зваліўшы цыліндрычную, зробленую з металічнай і частай сеткі клетку. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Моцна плакаць, усхліпваць, залівацца слязамі. Арына не гаварыла нічога. Толькі рыдала, горка, уголас, па-жаночы. Мележ. Слёзы засцілаюць святло, і .. [Вера], тулячы твар у Нініны грудзі, пачынае рыдаць... Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцьме́ць, ‑ее; зак.

Страціць сваю яркасць, бляск. Святло дрыготка пасунулася па небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла. Быкаў. // перан. Адысці на задні план, прызабыцца. Доўгія гады вайны непрыкметна абступілі, прыцьмелі, быццам успамін. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)