дальнаба́чны, ‑ая, ‑ае.
Здольны прадбачыць вынікі чаго‑н.; празорлівы. [Гардзееў] па-свойму аказаўся дальнабачным і загадзя падаў заяву аб звальненні па ўласнаму жаданню. Даніленка. // Які вызначаецца прадбачлівасцю. Дальнабачны план. Дальнабачнае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адга́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Адказ на загадку; рашэнне, якое раскрывае якую‑н. тайну. Як сагрэўся [Ігнат], пачаў здагадвацца, куды яго вязуць, і спалохаўся нечаканай адгадкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спі́кер, ‑а, м.
1. Старшыня ніжняй палаты англійскага парламента, а таксама палат у парламентах ЗША і некаторых іншых краін.
2. Асоба, якая аб’яўляе гледачам рашэнне суддзяў на спаборніцтвах па боксу.
[Англ. speaker.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узго́днены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узгадніць.
2. у знач. прым. Такі, у якім дасягнута адзінства, узаемная згода. Узгодненае рашэнне. □ З узгодненых брыгадных планаў нараджаўся агульнакалгасны план. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усту́пка, -і, ДМ -пцы, ж.
1. гл. уступіць².
2. мн. -і, -пак. Адказ ад чаго-н. на карысць іншага.
Ісці на ўступкі.
3. мн. -і, -пак, перан. Кампраміснае рашэнне, паслабленне ў чым-н.
Зрабіць уступку традыцыі.
4. Скідка з назначанай цаны.
Прадаць тавар з уступкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рашы́цца, рашу́ся, рэ́шышся, рэ́шыцца; зак.
1. на што і з інф. Знайшоўшы ў сабе сілы, смеласць, адважыцца на што-н.
Р. на далёкую паездку.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць тое ці іншае рашэнне.
Ураўненне не рашылася.
3. Страціць што-н. (разм.).
Мы ўсяго рашыліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перавы́рашыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Прыняць другое рашэнне. Перавырашыць пытанне. □ Атрад ехаў на адну з будоўляў, але недзе перавырашылі і накіравалі на лесараспрацоўкі, дзе нарыхтоўвалі драўніну на тую будоўлю. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбліжэ́нне ср.
1. приближе́ние; см. прыбліжа́ць, прыбліжа́цца;
2. мат. приближе́ние;
рашэ́нне зада́чы ў пе́ршым ~нні — реше́ние зада́чи в пе́рвом приближе́нии
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нада́лей і надале́й, прысл.
На будучы час, на потым. Кантракта надалей.. [пан] не падпісаў. Бядуля. Заставацца ў шэрым драўляным доміку надалей было немагчыма. Нядзведскі. [Чалавек] сядзеў, азіраўся навокал, усё адцягваў надалей сваё рашэнне. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неразу́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не выяўляе дастатковай кемлівасці; разумова абмежаваны, тупы. Неразумны чалавек. // Які супярэчыць разважлівасці, цвярозай думцы; бяссэнсавы. Неразумная ўпартасць. Неразумнае рашэнне. □ Міхась Ланкевіч паспрабаваў спрачацца. Даказваў, што загад неразумны. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)