Пустазе́лле ’самарослыя расліны ў супрацьлегласць культурным, агародным’ (ТСБМ), літаратурны адпаведнік рус. сорняки́, польск. chwasty ’тс’. Ад пусты́ (гл.) у значэнні ’непатрэбны, шкодны’ і зе́лле ’дзікарастучыя некарысныя расліны’ (у супрацьлегласць зёлкам, якім прыпісваюцца лекавыя уласцівасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

млын (род. млына́) м. ме́льница ж., мукомо́льня ж.;

вадзяны́ м. — водяна́я ме́льница;

паравы́ м. — парова́я ме́льница;

ліць ваду́ (на чый) м. — лить во́ду (на чью) ме́льницу;

пусты́ м. — пустоме́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

легкаду́мны, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае без дастатковага разважання; несур’ёзны. [Паддубны:] — Каго ты выбраў? Гэта ж нейкі легкадумны балбатун, не відаць у ім пачуцця адказнасці... Пестрак. // Несур’ёзны, нясталы; ветраны. Легкадумная дзяўчына. // Які адбываецца без дастатковага разважання, неабдумана. Легкадумны ўчынак. □ [Ярмоленка] ніколі не прымаў легкадумных рашэнняў: заўсёды любіў сем разоў узважыць, памеркаваць, паслухаць людзей. Шчарбатаў. // Пусты, несур’ёзны, павярхоўны. Легкадумнае меркаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шантрапа́, ‑ы, ж.

Разм. лаянк. Пусты, нікчэмны чалавек. Па пероне нейкі тып ходзіць.. Раз прайшоў — на рэйкі плюнуў, другі прайшоў — праз плот у сквер плюнуў. Песню нейкую насвіствае. «Шантрапа!» — думае пра яго Федзя. Нядзведскі. / у знач. зб. Толькі час ішоў! І неўпрыкметку Мне [унуку] і Сорамна і прыкра стала Выхваляцца подзвігамі дзеда, Завадзілам быць у шантрапы. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пустэ́ча ’пустата’ (Шат.), пусце́ча ’пустка, пусташ, пустаполіца’ (ТСБМ; ЛА, 2; чэрв., Сл. ПЗБ; любан., Нар. словатв.; Сл. Брэс.), ’неўрадлівае поле’ (Янк. 1, Жд. 1), пустэ́ча ’адзіноцтва, несуцешнасць’ (Варл.), ’несамастойны, несур’ёзны, пусты чалавек’ (маг., Янк. Мат.; Жд. 1., Янк. 1), пусце́чапусты, бяздумны чалавек; распуста’ (ТС, Ян.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 182, 187–188) на аснове адпаведнасці серб.-харв. пустоћа ’пустата’, славен. pustoča ’тс’ рэканструюе *pustotja ў якасці праславянскага дыялектызма; формы з палаталізацыяй, распаўсюджаныя пераважна на ўсходнім Палессі, хутчэй за ўсё, другасныя, узнятыя ў выніку адштурхоўвання ад украінскай дэпалаталізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабушма́чванне (пірібушма́чывыньня) ’пусты пераказ’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ⁺бушма́чыць — экспрэсіўнага ўтварэння з суф. ‑ма(к/ч), магчыма, першапачаткова ў выразе бушма бушаваць, як крычма крычаць, лежма ляжаць і пад., тады да бушава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ля ‘калчан, похва для стрэл’ (Ласт.), сюды ж, магчыма, перан. ту́ля ‘асоба, апранутая ў тоўстае, цёплае адзенне, выглядае непаваротлівай’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да тул2 адносна семантыкі параўн. рэз’ян. tȗlast ‘у форме трубы, пусты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пусты́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пустыні; уласцівы ёй. Пустынны клімат. Пустынныя вобласці. □ У высокіх гарах на паўдні нашай радзімы можна знайсці тры, а часам і чатыры поясы расліннасці: пустынны, стэпавы, лясны і альпійскі. Гавеман.

2. Пусты, бязлюдны. Тысячы рознакаляровых іскарак пераліваліся на заснежаным пустынным полі. Лынькоў. Яны зноў ішлі па вуліцах, ужо сцішаных па-начному і пустынных, зусім бязлюдных. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́л, ‑а, м.

1. Памяшканне пад першым паверхам будынка ніжэй узроўню зямлі, якое прызначаецца для розных гаспадарчых патрэб. Каля бітай дарогі стаіць вялізны пусты дом, даўно закінутая дача з цагляным падвалам. Колас.

2. Ніжняя частка газетнай старонкі, звычайна аддзеленая рыскай, дзе змяшчаецца асобны артыкул, а таксама артыкул, змешчаны на ніжняй частцы газетнай старонкі. Артыкул быў грунтоўны і вялікі — на цэлы падвал. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піжо́н, ‑а, м.

Разм. пагард. Пусты малады чалавек, празмерна заняты сваім знешнім выглядам і апрануты вельмі модна; франт. Ёсць сярод нас такі задзірысты піжон — Штаны ў дудачку, чубок з-пад шапкі, А за каўнер вазьмі — папусціць нюні ён, — Ні прынцыповасці, ні смеласці, ні хваткі, Гатоў, як Бобік той, лізаць адразу пяткі. Валасевіч. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў.

[Ад фр. pigeon — голуб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)