Барада́. Рус., укр. борода́, польск. broda, каш. barda, broda, чэш. brada, ст.-слав. брада, балг. брада́, серб.-харв. бра́да, в.-луж., н.-луж. broda. Прасл. borda, і.-е. *bhardhā ’тс’ (вядомае толькі ў частцы і.-е. моў): прус. bordus, лат. bā̀rda, bârzda, літ. barzdà (з іншай суфіксацыяй), лац. barba, ст.-в.-ням. bart і г. д. Лічыцца ўтварэннем ад *bhar‑ ’быць вострым, рэзаць’. Бернекер, 72–73; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 196; Брукнер, 40–41; Слаўскі, 1, 43; Траўтман, 27; Махэк₂, 62. Не абгрунтаваны версіі пра запазычанне слав. слова з герм. моў (так Педарсан, IF, 5, 72). БЕР, 1, 72, выстаўляе і.-е. праформу *bhor‑dhā (ад *bher‑dh‑ рэзаць, калоць’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Бая́цца. Рус. боя́ться, укр. боя́тися, польск. bać się, чэш. báti se, ст.-слав. боꙗтисѧ, балг. бо́я се, серб.-харв. бо̀јати се і г. д. Прасл. bojati sę ’баяцца’. Параўн. літ. bajùs ’страшны’, bijótis ’баяцца’, ст.-інд. bháyatē ’баіцца’ і да т. п. Траўтман, 24; Бернекер, 68; Слаўскі, 1, 25; БЕР, 1, 71; Фасмер, 1, 204; Праабражэнскі, 1, 41. Няпэўнай з’яўляецца думка (Зубаты, Studie, 1, 1, 79–90; падтрымліваюць Трубачоў, Дополн., 1, 204; Шанскі, 1, Б, 183) пра сувязь з biti ’біць’. Сюды і прасл. bojaznь (суф. ‑znь): бел. баяз́нь, бо́язь, рус. боя́знь, укр. боя́знь, польск. bojaźń, чэш. bázeň, ст.-слав. боꙗзнь і г. д. Параўн. падобнае ўтварэнне: ст.-прус. biāsnan ’страх’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Варо́на. Рус. воро́на, укр. воро́на, ц.-слав. врана, польск. wrona, чэш. vrána, балг. вра́на, серб. вра̏на і г. д. Прасл. *vórna (з узыходнай інтанацыяй каранёвай часткі слова ў выніку падоўжання галоснага ў вытворным слове). Сюды ж (як базавае слова) прасл. *vornъ ’крумкач’, ст.-рус. воронъ, рус. во́рон, укр. во́рон, польск. (старое) wron, чэш. uran, ст.-слав. вранъ, балг. вранът, серб. вра̑н і г. д. Роднаснае: літ. var̃nas ’крумкач’, várna ’варона’, лат. vãrna ’варона’, прус. warnis ’крумкач’, warne ’варона’. У аснове слова ляжыць гукапераймальнае vr‑. Параўн. і ў іншых мовах: венг. varjú ’варона’, фін. vares ’тс’. Гл. Траўтман, 343; Фасмер, 1, 353; Шанскі, 1, В, 166–167; Махэк₂, 698 і інш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ву́зел, род. скл. вузла́ (БРС, Касп., Шат., КСТ), ву́зял (Грыг.), вузёл (Бяльк., Яўс.). Укр. ву́зол, вузо́л, у́зол, рус. у́зел, ву́зел, у́зол, польск. węzeł, славац. uzol, чэш. uzel, в.-луж. wuzoł, палаб. vǫzȧl, славен. vózel, ózel, серб.-харв. у̏зао, род. скл. у̏зла, макед. вазол, јазол, јазел, вънзел, балг. възел. Прасл. vǫzьlъ ’вузел’ звязана з вязаць (Фасмер, 4, 154; Махэк₂, 673; Брукнер, 609; БЕР, 1, 203; Рудніцкі, 1, 495); указваюць на магчымую сувязь з літ. ąžuolas ’дуб’, лат. uôzuõls, ст.-прус. ansonis ’тс’ (гл. Зубаты, BB, 18, 259; Мюленбах-Эндзелін, 4, 427), што магло значыць ’вузлаватае дрэва’ (Фрэнкель, 28); параўн. таксама ст.-рус. вязожелдь ’падуб, Ilex aequifolium’ і макед. дыял. wъzal ’сук’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ж, жа часціца, злучн. супр., далуч. Цяпер — паўн.-слав., аднак прадстаўлена ў выглядзе же ў ст.-слав., а ў складзе вытворных і складаных слоў — у сучасных паўд.-слав. мовах, таму па паходжанні прасл. *že, у якім скарачаўся галосны. Прасл. слова ўзыходзіць да і.-е. *ge ці *gu̯e, або *ghe (параўн. літ. ‑ga‑ nėsanga ’бо’, betaiga ’але’, ст.-прус. anga ’ці’). Непалаталізаваны варыянт *go прадстаўлены як частка слова няўго́ ’няўжо’ (Шат.) і шэрагу паўд.-слав. слоў, у тым ліку серб.-харв. не̏голи ’няўжо’. ESSJ SG, 1, 310, 334–335; 2, 759–760; Фасмер, 2, 39; Траўтман, 73–74; Тапароў, A–D, 85–86, Покарны, 1, 417.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ласось ’рыба Salmo salar L.’ (Жук., ТСБМ). Укр. ло́сось, рус. лосо́сь, польск. łosoś, н.-луж., в.-луж. łosos, чэш., славац. losos. Прасл. lososь мае не толькі паўн. і.-е. адпаведнікі (ст.-в.-ням. lahs, ст.-ісл. lax ’ласось’), але і ўсх.: ст.-прус. lasasso, літ. lãšis, lašašà, лат. lasis ’тс’. Параўн. таксама тах. B laks ’рыба’. Асец. lκsκgʼ ’ласось’ з’яўляецца спецыфічнай скіфска-еўрапейскай ізаглосай, якая не мае адпаведнікаў у індаіранскіх мовах. Да і.-е. *lak̑s ’плямісты, стракаты’, параўн. рус. ласа́ ’яркая пляма’, лат. làse ’пляма, крапіна’ (Бернекер, 1, 734; Фрэнкель, 341–342; Фасмер, 2, 522; Слаўскі, 5, 211–213; Геаргіеў, Introd., 294; Абаеў, 2, 32 з літаратурай).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пе́лена ’падол (ніжні край спадніцы)’ (нараўл., ельск., Мат. Гом.), ’ніжні край кашулі’ (Арх. Федар.), ’прыпол’ (лун., Сл. Брэс.; ТС), пе́ліна ’прыпол’ (Мат. Гом.), пелена́ ’падол, прыпол’ (ПСл). Укр. пе́лена́ ’падол кашулі; ніжні край страхі’, рус. наўг., пск. пелена́ ’сшытая полка; палотнішча’, чэш., славац. plena, славен. peleníca, pelna, plẹ́na, pleníca, pelníca, серб.-харв. ре̏лена, pelèna, макед., балг. пелена, ст.-слав. пелена. Прасл. *pelenā і pelnā, роднасныя лац. pellis < pelnis, ст.-грэч. πέλας ’скура’, ст.-в.-ням. fel ’тс’, ст.-англ. filmen ’скурка (на крайняй плоці)’, літ. plėnė̃ ’скурка, плеўка’, ст.-прус. pleynis < і.-е. *pel‑ ’покрыва, адзежа, абалонка’ (Махэк₂, 458; Аткупшчыкоў, Из истории, 134–135). Гл. таксама пеляна́.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пель, пе́ля, пе́лка, пе́лька, пе́лячка ’нізіна сярод поля, звычайна круглая або авальная’ (парыц., Янк. Мат.), ’лагчына’ (жытк., Мат. Гом.); ’сажалка; балота’ (брагін., Шатал.), ’лунка’ (лельч., Нар. лекс.), ’палонка’ (Шат., ТС, Сл. ПЗБ; рэчыц., Нар. сл.; петрык., Шатал.; Ян.; Растарг., Янк. 1; Мат.; Яшк.; хойн., Мат. Гом.; З жыцця; маг., гом., ЛА, 1), ’мачулішча’ (добр., ЛА, 4), ’частка ракі, якая зімой не замерзла’ (рэч., ЛА, 2); ’невялікі прыродны вадаём — круглы ў лесе ці на полі, дзе стаіць вада’ (петрык., Шатал.; калінк., ЛА, 2). Балтызм, параўн. літ. pélkė ’балота’, ст.-прус. pelky ’багна, твань’, лат. pelce ’лужа’. Больш падрабязна гл. Талстой, Геогр., 167–169; яго ж, Этимология–1967, 145–157.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сачаві́ца ’аднагадовая травяністая расліна сямейства матыльковых; старажытная зернебабовая культура’. Укр. сочеви́ця, рус. чечеви́ца, дыял. сочеви́ца, ст.-рус. сочевица, сочиво ’тс’, польск. soczewica, чэш. sočovicě, ст.-чэш. sočovicě, славац. šošovica, šošovica, серб.-харв. со̏чи̑во ’тс’. Паўн.-прасл. *sočevica. Звязана з сок (гл.), рус. сочиво ’сок, малако з сямян’, ст.-рус. сочиво. Параўн. в.-луж. soka ’сачавіца’, н.-луж. sok ’тс’ (Міклашыч, 313; Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 355). Інакш Махэк₂, 106, які разглядае славянскае слова як складанае: другая частка ‑vica роднаснае лац. vicia ’віка’, а першая ўзыходзіць да і.-е. kiko‑ (параўн. ст.-прус. keckers ’гарох’), якая на славянскай глебе падверглася розным зменам. Гл. Борысь, 566; Шустар-Шэўц, 2, 1332.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сёмы ‘парадкавы лічэбнік да сем’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.). Укр. сьо́мий, рус. седьмо́й, дыял. сёмый, семой, ст.-рус. семыи, ст.-слав. седмъ, польск. siódmy, в.-луж. sedmy, н.-луж. sedymy, чэш. sedmý, славац. siedmy, серб.-харв. се̑дми̑, славен. sédmi, балг. се́дми, макед. седми ‘тс’. Прасл. *sedmъ з *sebdmъ, параўн. ст.-прус. septmas, ст.-літ. sẽkmas, ст.-інд. saptamás, лац. septimus. Гл. Траўтман, 257; Мюленбах-Эндзелін, 3, 818; Фасмер, 3, 591; БЕР, 6, 584. І.‑е. *septm̥ó‑ ‘сёмы’, утвораны ад лічэбніка *septm̥ ‘сем’. У праславянскай адбылася асіміляцыя і спрашчэнне групы зычных: *septəmó > *septmó > *se(ь)dmъ > *sedmъ, гл. Борысь, 549. Ва ўсходнеславянскіх мовах яшчэ dm → m.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)