адкла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.

1. Пакласці ўбок, побач, асобна.

А. патрэбную рэч.

2. Захаваць, не расходуючы.

А. грошы на мэблю.

3. Назбіраць, назапасіць; утварыць адклады.

Возера адклала тоўсты слой ілу.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Палажыць яйкі, пакінуць пасля сябе для захавання патомства (спец.).

Птушка адклала яйкі.

5. Адтэрмінаваць, перанесці.

А. сход.

Не адкладвай справы на заўтра, а жаніцьбы на старасць (з нар.).

6. Пра каўнер і прадметы, прымацаваныя да чаго-н. адным краем: апусціць, адкінуць.

А. каўнер кажуха.

7. У геаметрыі: адмераўшы, адзначыць адрэзак.

На прамой АВ а. адрэзак СП.

8. перан. Пакінуць след, адбітак, зрабіць уплыў.

Перажыванні адклалі свой след.

|| незак. адклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́класці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; зак., што.

1. Выняўшы што‑н. адкуль‑н., пакласці на віду. Карп паставіў гарэлку, выклаў з кошыка закуску. Шамякін.

2. Пакрыць паверхню чаго‑н. чым‑н.; вымасціць, абліцаваць. Выкласці сцены керамічнымі пліткамі. // Скласці які‑н. надпіс, фігуру, узор з чаго‑н.

3. Збудаваць, вывесці. Душу ўкладваў.. [Мітраховіч] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю: як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну, як вугал выкласці, каб ён радаваў вока... Васілевіч.

4. перан. Выказаць, расказаць, паведаміць. Выкласці прэтэнзіі. Выкласці свае меркаванні. Выкласці просьбу. □ Валодзя адным духам выклаў мне ўвесь свой праект пабудовы .. трасы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

столь, ‑і, ж.

1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе. Сцены гладка склютаваны, Стрэхі з бляхі белай, Столь, падлога габляваны, Вокны ў сажань цэлы. Купала. Калгасныя цесляры паспелі паставіць толькі зруб і кроквы ды пакласці столь над адным пакоем. Мележ.

2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гары. Родзька праворна ўзбіраецца на столь, дзе пад чарапічным дахам ззяе электрычная лямпачка: здагадлівы старшыня паклапаціўся, каб працаваць .. было светла. Даніленка. Раніца ў нашым пакоі пачыналася грукам і стукам на столі. Новікаў.

•••

Пад столь — вельмі высокі. [Дзядзька Павел:] — Расці, нябожа, вялікі, каб, пакуль я прыйду з вайны, ты быў пад столь ужо. Сабаленка.

Пляваць у столь гл. пляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мача́ць ’акунаць у што-небудзь вадкае або сыпкае’, ’расходаваць што-небудзь мачаннем’, ’вырабляць што-небудзь апусканнем у раствор’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, ТС), лях. ’мачыць’ (Сл. ПЗБ); мачы́ць ’рабіць мокрым’, ’трымаць у мокрым’ (ТСБМ). Укр. моча́ти, мочи́ти; рус. моча́ть, мака́ть, мочи́ть; польск. maczać, moczyć, в.-луж. mačeć, močić, чэш. máčeti, močiti, славац. mačať, močiť, славен. pomákati, močíti, серб.-харв. ума́кати, мо̀чити і мо̀чати, макед. мака, моча, ст.-слав. мочити. Прасл. močiti > močati утвораны ад назоўніка moča, які ўзыходзіць да і.-е. асновы *mok‑ (параўн. прасл. moknǫti): літ. makénti, mak(n)óti ’таптаць гразь, хадзіць па гразі’, makalỹnė ’гразь’, ’слота’, makónė ’лужа’, лат. mãkulis ’хмара’, makņa ’гразкае месца’. Відавочна, сюды і асец. moecynпакласці ў вадкасць’ (Міклашыч, 199; Бернекер, 2, 69; Фасмер, 2, 666; Бязлай, 2, 199). Сюды ж мачлі́вый, машлі́вы ’мокры (пра год)’ (жлоб., Нар. словатв.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; Ян.), мачы́льня ’месца, дзе мочаць лён, каноплі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑дажыць; зак., каго-што.

1. Тое, што і пакласці (у 1, 2, 4, 5, 7, 8 і 9 знач.).

2. Нанесці зверху слой чаго‑н. Палажыць грунт на палатно.

3. Будуючы, узвесці на нейкую вышыню. Улетку .. [сын і маці] нанялі цесляра дзеда Архіпа, і той памаленьку палажыў яшчэ два вянцы на зруб. Краўчанка. // Наслаць, пралажыць, укласці. Палажыць падлогу. □ Амаль што не каля кожнай хаты ляжалі кучы бярвенняў і гнілі, але нікому не прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць супраць свае хаты. Колас.

4. Спец. Надаць якое‑н. становішча, напрамак (самалёту, судну). Палажыў [Пішчыкаў] машыну на крыло і спікіраваўшы строма, з першага ўдару падпаліў флагмана. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыміры́цца, ‑міруся, ‑мірышся, ‑мірыцца; зак., з кім-чым.

1. Пакласці канец сварцы, варожасці паміж сабой і кім‑н. Валя, як мы пераехалі, сама варыла абеды, наогул яна ўсё рабіла сама, каб неяк прымірыцца з маці. Гаўрылкін. Успаміны крыху размякчалі Максіма Сцяпанавіча, ён лагаднеў, але непрыязнасць да пасынка не давала яму зусім прымірыцца з жонкай, і яны дзьмуліся адно на аднаго. Карпаў.

2. Памяркоўна аднесціся да чаго‑н.; звыкнуцца з чым‑н. На першым пачатку Вера нібы прымірылася з тым, што мары яе стаць урачом не здзейсніліся. Дуброўскі. Бацькі хутка прымірыліся з тым, што хлапец астаўся ў калгасе: нахлебнікам у сям’і ён больш не быў. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абапе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. абапёрся, ‑перлася; зак.

1. на каго-што. Налегчы на каго‑, што‑н., пераносячы на яго частку цяжару свайго цела. Камбат устаў, уладарна абапёрся рукамі на стол. Кулакоўскі. // аб каго-што. Прыхіліцца да каго‑, чаго‑н., выкарыстаць што‑н. як апору. Ён [Макар] абапёрся спіной аб вушак дзвярэй, закурыў. Асіпенка.

2. перан.; на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім‑н. Скуратовіч імкнецца абаперціся на нейкае асяроддзе, асабліва пасля ўяўных няшчасцяў. Барсток. // Пакласці што‑н. у аснову сваіх разважанняў, поглядаў, вывадаў. Было там і пра лядашчую лодачку, і пра марскую хваробу, і што наша каханне не абаперлася на ўстойлівы грунт жыцця. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́сці, увяду́, увядзе́ш, увядзе́, увядзём, уведзяце́, увяду́ць; увёў, увяла́, -ло́; увядзі́; уве́дзены; зак.

1. каго-што ў што. Прымусіць увайсці, прывесці куды-н.

У. войскі ў горад.

У. карову ў хлеў.

2. што ў што. Уліць, упусціць, умяшаць унутр чаго-н.

У. глюкозу.

3. каго-што ў што. Уключыць у што-н., зрабіць дзейным або ўжывальным.

У. ў бой новыя сілы.

У. канал у эксплуатацыю.

У. мяч у гульню.

4. каго (што) у што. Уцягнуць у што-н.; прычыніць каму-н. што-н.

У. ў выдаткі.

У. ў грэх.

5. каго (што) у што. Дапамагчы асвоіцца з чым-н., азнаёміць.

У. ў свае планы.

6. што. Устанавіць, пакласці пачатак чаму-н.

У. самаабслугоўванне.

У. надзвычайнае становішча.

|| незак. уво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. увядзе́нне, -я, н. і уво́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пове́ргнуть сов.

1. уст. (свалить) звалі́ць, павалі́ць; (бросить) кі́нуць; (положить) пакла́сці; (свергнуть) зве́ргнуць, зры́нуць;

2. перен. (победить) перамагчы́; адо́лець;

пове́ргнуть врага́ перамагчы́, адо́лець во́рага;

3. перен. (в тяжёлое состояние) прыве́сці (у ця́жкі стан); (бросить) кі́нуць; (нагнать) нагна́ць (што); (погрузить) агарну́ць (чым); см. поверга́ть;

пове́ргнуть в прах зні́шчыць дашчэ́нту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помести́ть сов.

1. змясці́ць; (отдать) адда́ць;

помести́ть делега́тов в гости́ницу змясці́ць дэлега́таў у гасці́ніцу;

помести́ть дете́й в шко́лу адда́ць дзяце́й у шко́лу;

помести́ть объявле́ние змясці́ць аб’я́ву;

2. (расположить) змясці́ць, паста́віць, пакла́сці, скла́сці; (вместить) умясці́ць, уто́ўпіць;

помести́ть все ве́щи в оди́н чемода́н змясці́ць усе́ рэ́чы ў адзі́н чамада́н; см. помеща́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)