ве́лічнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць велічнага. Урачыстай велічнасцю і патаемнасцю павявала ад начнога неба. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сле́пкасць, ‑і, ж.

Абл. Уласцівасць слепкага; асляпляльнасць. Неба — напружанае, бясконцае — трымціць пякельнай слепкасцю. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прасвяціць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Свяціцца праз што-н.

Сонца прасвечвае паміж стваламі дрэў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца праз што-н.

Праз кроны дрэў прасвечвае неба.

Праз яго цікаўнасць прасвечваў недавер (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажы́н, ‑у, м.

Колькасць нажатага збожжа. За сялом жытоў нажын, Копкі ў неба лезуць. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малаво́блачны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты невялікай колькасцю воблакаў. Малавоблачнае неба. // З невялікай колькасцю воблакаў. Малавоблачнае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забурэ́цца, ‑эецца; зак.

Разм. Тое, што і забурэць. Падымаешся, каліна ўсходзе толькі забурэецца неба. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ясні́цца, ‑ніцца; зак.

Стаць ясным, сонечным, праясніцца. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недасі́лак ’слабы, хілы чалавек’: Заплыве недасылакмагутам стаў (Бічэль–Загнетава). Магчыма, паэтычны наватвор па узору асілак (гл.), з неба- ’недастаткова’ і сіла ’мбц, сіла’, параўн. недаростак ’чалавек малога росту’, недамовак ’заморак’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завалачы́ся, -лаку́ся, -лачэ́шся, -лачэ́цца; -лачо́мся, -лачаце́ся, -лаку́цца; -ло́кся, -лакла́ся, -ло́кся; -лачы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым. Закрыцца, зацягнуцца (хмарамі, туманам і пад.).

Неба завалаклося хмарамі.

Вочы завалакліся слязамі.

2. Зайсці, зацягнуцца куды-н. (разм.).

Завалокся на край свету.

|| незак. завалака́цца, -а́ецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарні́ць, ‑чарню, ‑чэрніш, ‑чэрніць; зак., што.

Замазаць, зафарбаваць чорным. Зачарніў неба просінь Дым, узняўшыся стогам. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)