вы́мачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць мокрым; абмачыць. Дождж вымачыў да ніткі.

2. Вытрымаць пэўны тэрмін у вадзе, спецыяльных растворах і пад., каб надаць патрэбную якасць. Вымачыць лён. Вымачыць селядзец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Надаць металічнаму вырабу большую цвёрдасць шляхам награвання і хуткага ахаладжэння.

2. перан. Зрабіць фізічна і маральна моцным, стойкім, вынослівым.

З. здароўе.

|| незак. загарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. загарто́ўванне, -я, н. і загарто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Чалавек атрымаў добрую загартоўку.

|| прым. загарто́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

Надаць нахільнае становішча, пахіліць набок; нагнуць. Нахіліць слуп. Нахіліць вядро. Нахіліць галіны ўніз. □ Гулякоў скрыжаваў рукі на грудзях і нахіліў галаву. Кавалёў. Машыну падкінула і нахіліла набок. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Надаць (надаваць) чаму‑н. характэрныя прыкметы пэўнага стылю (у 1, 2 знач.). Ф. Багушэвіч надзвычай смела і з непараўнальнай дасканаласцю стылізаваў мову сваіх твораў пад мову расказчыка — селяніна. Шакун. // Перадаць (перадаваць) што‑н. пры дапамозе ўмоўных прыёмаў. Стылізаваць арнамент. // Пераймаючы каго‑н., надаць (надаваць) чаму‑н. пэўны выгляд, форму і пад. Багдановіч ужо ў самой назве падаў характэрныя для нашай старажытнай мовы звароты, прычым зусім няцяжка ўлавіць, пад каго стылізаваў сваё апавяданне паэт. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадэрнізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Удасканаліць (удасканальваць) што‑н. у адпаведнасці з навейшымі патрабаваннямі, густамі. Мадэрнізаваць абсталяванне.

2. Надаць (надаваць) рысы сучаснасці з’явам і прадметам мінулага. Мадэрнізаваць вясельны абрад. Мадэрнізаваць народную мелодыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Рухаючы з аднаго боку ў другі або зверху ўніз, падштурхоўваючы, прымусіць гушкацца моцна, не спыняючыся.

2. Гушкаючы каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхарашы́ць, ‑рашу, ‑рошыш, ‑рошыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Зрабіць больш прыгожым, надаць прыгажэйшы выгляд. Прыхарашыць горад к святу.

2. перан. Падаць, паказаць у больш прыгожым, цікавым выглядзе, чым у сапраўднасці. Прыхарашыць героя. Прыхарашыць праўду. Прыхарашыць падзеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вернуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. што з чаго. Варочаючы, выняць, выцягнуць.

В. пень з коранем.

2. што. Надаць неўласцівы паварот, вывіхнуць (разм.).

В. нагу.

3. каго-што з чаго. Валячы, перакульваючы, выдаліць адкуль-н. (разм.).

В. вядро вады.

В. седака з калёс.

4. што. Перавярнуць унутраным бокам наверх.

В. кішэні.

В. навалачку.

|| незак. вываро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Раствор смол у спірце, шкіпінары, алеі і інш., якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск.

Пакрываць лакам.

2. Бліскучы высахлы слой гэтага раствору на паверхні якога-н. прадмета.

Лакавыя туфлі (са скуры, пакрытай лакам).

3. Касметычны сродак (фарба для пакрыцця пазногцяў або раствор для фіксацыі прычоскі).

Чырвоны л.

|| прым. ла́кавы, -ая, -ае.

Лакавыя фарбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хра́брасць, ‑і, ж.

Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага. Працавалі з храбрасцю юнацкай, Формулы зубрылі на хаду. Панчанка. [Дзед:] — А медалі гэтыя дадзены мне за праяўленую ў баях выключную храбрасць... Лынькоў.

•••

Для храбрасці — каб надаць сабе смеласці, падбадзёрыць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)