універсітэ́т, -а, М -тэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова з рознымі прыродазнаўча-матэматычнымі і гуманітарнымі аддзяленнямі (факультэтамі).
Беларускі дзяржаўны ў.
2. Назва навучальных устаноў па павышэнні навукова-палітычных ведаў, адукацыі ў якой-н. галіне.
Вячэрні ў.
У. культуры.
|| прым. універсітэ́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лабара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы.
Старшы л.
2. Памочнік выкладчыка на лабараторных занятках.
3. Супрацоўнік кафедры, які выконвае тэхнічную работу.
Л. кафедры агульнага мовазнаўства.
|| ж. лабара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. лабара́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лабара́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, навуковай установы. [На будаўніцтве] патрэбны былі гідратэхнікі, лабаранты.., бетоншчыкі і людзі дзесяткаў другіх прафесій. Галавач.
2. Памочнік прафесара, выкладчыка на лабараторных занятках.
[Ад лац. laborans, laborantis — які працуе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́йнасць, -і, ж.
1. Заняткі, праца ў якой-н. галіне.
Гаспадарчая д.
Педагагічная д.
Навукова-даследчая д.
2. Сукупнасць дзеянняў, мерапрыемстваў якога-н. прадпрыемства, установы і пад.
Д. бібліятэкі.
Д. школы па выхаванні моладзі.
3. Работа, функцыянаванне якіх-н. органаў арганізма або дзеянне сіл прыроды.
Д. сэрца.
Д. вулкана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ноу-ха́у, нескл., н. (спец.).
1. Незапатэнтаваная навукова-тэхнічная, тэхналагічная, камерцыйная, фінансавая і іншая вынаходка або ідэя, якая з’яўляецца камерцыйнай або службовай тайнай, выкарыстоўваецца ў дзейнасці прадпрыемства і прыносіць даход.
Права на ноу-хау.
Ноу-хау ў вытворчасці мабільных тэлефонаў.
2. перан. Індывідуальнае рашэнне якой-н. праблемы; сакрэт вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
супрацо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які працуе разам з кім-н.
Супрацоўнікі аддзела.
2. Назва работнікаў некаторых спецыяльнасцей, а таксама ўвогуле служачых.
С. музея.
С. часопіса.
Літаратурны с.
○
Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.
|| ж. супрацо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. супрацо́ўніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́вучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. гл. вучыць.
2. што. Вучачы, засвоіць; развучыць.
В. замежную мову.
В. песню.
3. што. Навукова даследаваць, пазнаць.
В. прычыны засухі.
В. старажытную архітэктуру.
4. што. Уважліва назіраючы, азнаёміцца, зразумець.
В. абстаноўку.
|| незак. вывуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выву́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. вы́вучка, -і, ДМ -чцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каардынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Узгадніць (узгадняць), прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць чые‑н. дзеянні, ўчынкі і пад. Каардынаваць работу навукова-даследчых інстытутаў. □ Партызаны прыслалі пасланца. Цяпер можна будзе каардынаваць дзеянні, узгадняць мерапрыемствы... Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аспіранту́ра, ‑ы, ж.
Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута. Лынькоў. // Дзейнасць, вучоба аспіранта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інстыту́т, -а, М -ту́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Назва вышэйшых навучальных і навуковых устаноў.
Педагагічны і.
Навукова-даследчы і.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання.
І. шляхетных дзяўчат.
3. Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін, пэўная форма грамадскай арганізацыі.
І. сям’і і шлюбу.
|| прым. інстыту́цкі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)