шпо́ра, -ы, мн. -ы, шпор, ж.

1. Сагнутая па форме абцаса металічная дужка з кольцам на канцы, якая прымацоўваецца да бота наезніка і служыць для пануквання каня.

Даць шпоры каню (націснуць шпорамі).

2. Рагавы завостраны выступ на нагах самцоў некаторых птушак.

Шпоры ў пеўня.

3. Выступ на вобадзе кола ці на звёнах гусеніц трактара, танка і пад. (спец.).

|| прым. шпо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пласці́нка ж., в разн. знач. пласти́нка;

металі́чная п. — металли́ческая пласти́нка;

грамафо́нная п. — граммофо́нная пласти́нка;

фатаграфі́чная п. — фотографи́ческая пласти́нка;

лістава́я п. — листова́я пласти́нка;

крывяны́я ~кі — кровяны́е пласти́нки;

змяні́ць ~ку — смени́ть пласти́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэрэаты́п, ‑а, м.

1. Металічная, гумавая або пластмасавая копія друкарскага набору, якая служыць для друкавання шматтыражных і паўторных выданняў; матрыца.

2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор, якога прытрымліваюцца; шаблон, трафарэт. У многіх артыкулах і вершах сталі стэрэатыпам «крывавыя мазалі» як сімвал працы і людскога гора. Грахоўскі.

[Ад грэч. stereos — цвёрды і typos — адбітак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філье́ра, ‑ы, ж.

1. Спец. Прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі для атрымання штучных нітак. З чырвона-белых ад гарачыні фільераў бясконца плыло тонкае бліскучае павуцінне. Савіцкі.

2. Металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.

[Фр. filiere ад fil — валакно, нітка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарэ́лка ’талерка, металічны абажур’ (Сцяшк.), ’талерка’ (Ян.; дзятл., астрав., Сл. ПЗБ), тарэ́лка, тары́лка ’фарфоравая ці металічная (раней і драўляная) пасудзіна для яды’ (брэсц., гом., З нар. сл.), тарэ́лка, таре́лка, тарэ́лочка ’неглыбокая міска, талерка’ (Вярэн.). З метатэзай да талерка (гл.) або пазнейшыя запазычанні з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́на, ‑ы, ж.

Абл. Металічная труба для сцёку дажджавой ці снегавой вады з даху; вадасцёк. Толькі цяпер угледзеў, што рына на доме вісіць зусім крыва. Карпюк. Калі ж, нарэшце, раннім ранкам Гром грымне, дождж заплешча ў рынах, Ён [Я. Колас] выйдзе радасны на ганак З усмешкай мудрай селяніна! Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́каль, ‑я, м.

1. Ніжняя частка цаглянага ці каменнага будынка. Будынак стаіць на высокім цокалі з мноствам акенцаў і нішаў. «Помнікі».

2. Металічная частка электрычнае лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне. На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі. Скрыган.

[Іт. zoccolo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парплі́цаметалічная пласцінка ў жорнах’ (Мядзв., Мат. Гом., Сцяшк.), паркліца, парліца, (Сл. ПЗБ), паркліца ’тс’ (Нар. сл.). Рус.-царк.-слав. порплица, ц.-слав. прьприца, польск. paprzyca, чэш. раргісе, серб.-харв. раргіса. Паводле Махэка₂ (433), магчыма, да per‑ (гл. пярэць), але структура слова застаецца няяснай. Параўн. яшчэ Брукнер, 394. Гл. таксама папрыца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кацёл, катла́, мн. катлы́, катло́ў, м.

1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

Наліць вады ў к.

2. Пра харчаванне з агульнай кухні.

Ротны к.

Агульны к.

3. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

Паравы к.

4. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

Мінскі «кацёл».

|| прым. катло́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і каце́льны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Кацельная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяро́², -а́, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.

Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу.

Узяцца за п. (пачаць пісаць). Выйсці з-пад пяра каго-н. (быць напісаным кім-н.). Бойкае п. (перан.: пра лёгкі, вольны стыль). Разбойнікі пяра (перан.: пра прадажных, беспрынцыповых журналістаў; пагард.).

|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.

|| прым. пёравы, -ая, -ае.

Шарыкавыя і пёравыя ручкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)