рахіты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рахіту, рахітыка. Рахітычныя ногі. // Які хварэе на рахіт. Пад раніцу, калі хвалі сталі свінцова-шэрымі, на палубу выбег маленькі рахітычны хлопчык з маршчыністым тварам. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часцяко́м, прысл.

Разм. Даволі часта, нярэдка. З таго дня, як у Лісаветы нарадзіўся маленькі Уладзік, я часцяком насіў ёй малако. Сачанка. Часцяком здаралася, што пакой пуставаў, ніхто ў ім не жыў. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́цік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да брат (у 1 знач.); маленькі брат. — Як бацькі мае маюцца? Як сёстры і брацікі гадуюцца? Бядуля. Між двух дрэў сястрычка Браціка за ручку З кошыкам вядзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гару́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Невысокая горка, маленькі ўзгорак. Сцежка падымаецца ад саснячку на гарушку. Пташнікаў. Унізе, пад гарушкаю, пераліваецца цераз дарогі і сцежкі растопленае золата нівы. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смара́гд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Назва некаторых мінералаў зялёнага колеру.

2. Тое, што і ізумруд. У жанчыны.. былі жаўтаватыя, мабыць ад еду, пальцы і на адным з іх пабліскваў маленькі смарагд. Савіцкі.

[Грэч. smaragdos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падвало́ка ’невялікая рыбацкая сетка’ (Касп., Сл. ПЗБ). Прыставачнае ўтварэнне ад валока2 ’невад’. Сюды ж падвалочакмаленькі невад’ (Дэмб.), ’сачок для лоўлі рыбы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракавулінамаленькі завулак, пад’езд да двара’ (Юрч. Фраз. 1). Утворана ад прах (гл.) і вул‑, гл. вуліца, завулак, першаснае значэнне ’тое, што знаходзіцца перад вуліцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́гі1 мн. ’маленькі ручаёк, які сцякае па чым-небудзь’ (Янк. Мат.). Гл. рага.

Рэ́гі2 мн. л. ’рогат’ (Стан.). Бязафікснае ўтварэнне ад рэгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мікраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.

2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам. Мікраскапічныя арганізмы. Мікраскапічныя водарасці.

3. перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах. Мікраскапічная дэталь. Мікраскапічная доза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Паля́к, поляк ’вялікі гаршчок з двума вушкамі на 1–1,5 пуда жыта’ (Вярэн.). Рус. смал. полячишкамаленькі гаршчок’. Прыставачны дэрыват ад ляк© ’глыбокі гліняны гаршчочак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)