гла́дкі, -ая, -ае.

1. Роўны, без упадзін і выступаў.

Г. стол.

Гладкая пляцоўка.

2. перан. Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

Г. стыль.

Лектар гаварыў гладка (прысл.).

3. Сыты, адкормлены (разм.).

Гладкія коні.

Г. пан.

|| наз. гла́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магне́зія, ‑і, ж.

Лёгкі парашок белага колеру, які з’яўляецца вокісам або соллю магнію (выкарыстоўваецца ў медыцыне). Белая магнезія. Паленая магнезія.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяржа́к, дзержака, м.

Разм. Тое, што і дзяржанне. Жвір быў сухі, лёгкі, рыдлёўка ўразалася ў яго па самы дзяржак. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плёвый прост. пусты́; (легко исполнимый) лёгкі;

плёвое де́ло гэ́та раз плю́нуць, гэта пуста́я (лёгкая) спра́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танкI воен. танк, род. та́нка м.;

лёгкий танк лёгкі танк;

тяжёлый танк ця́жкі танк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вадаро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны элемент, лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду. Перакіс вадароду. Хлорысты вадарод вадарод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зефі́р, ‑у, м.

1. Паэт. Цёплы, лёгкі ветрык.

2. Баваўняная тканіна для бялізны. Кашуля з зефіру.

3. Сорт лёгкай фруктовай пасцілы.

[Ад грэч. zephyros — заходні вецер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непрыту́жнылёгкі, які лёгка пераносіцца’: Непрытужная зіма^була, лёхкая (ТС). Да прыту́жны ’заўзяты, шчыры’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́жка ’металічная рашотка’, ’краты’ (смал., КЭС). Рус. курск. ре́жкалёгкі плот, палісаднік’. Да рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піне́ткі, ‑так; адз. пінетка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Лёгкі вываратны абутак на мяккай падэшве для дзяцей, якія яшчэ не ўмеюць хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)