прыго́нны², -ая, -ае.
1. гл. прыгон².
2. Які адносіцца да грамадскага ладу, пры якім памешчык меў права на прымусовую працу, маёмасць і асобу, прымацаваных да зямлі і належачых яму сялян.
Прыгоннае права (грамадскі лад, заснаваны на такім праве памешчыка). Прыгонная гаспадарка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пуцёвы ’добры, спагадлівы’ (ст.-дар., Жыв. НС), пуця́шчы ’добры’ (карм., Мат. Гом.). Да пуць ’лад, парадак’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Пала́дак, поладок ’добры стан спраў, лад’, поладком ’ладам, па-добраму’ (ТС). Афіксальны дэрыват ад паладзіць ’наладзіць’ < ладзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перастро́іцца², -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.
1. Размясціцца па-іншаму, змяніўшы свой строй (у 1 знач.).
Калона хутка перастроілася.
2. Змяніць сваё жыццё, працу і пад.
П. на новы лад (перан.).
|| незак. перастро́йвацца, -аецца.
|| наз. перастрае́нне, -я, н. (да 1 знач.).
П. на маршы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мана́х, -а, мн. -і, -аў, м.
Член царкоўнай абшчыны, які даў абяцанне весці аскетычны лад жыцця.
Жыць манахам (таксама перан.).
|| ж. мана́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.
|| прым. мана́скі, -ая, -ае.
М. ўклад жыцця (таксама перан.: суровы, аскетычны). Манаская вопратка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фанеты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фанетыкі. Фанетычныя законы. Фанетычная транскрыпцыя. // Звязаны з гукамі мовы; гукавы. Фанетычны лад мовы. Фанетычнае пісьмо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемаразуме́нне, ‑я, н.
Узаемнае разуменне і згода. У сям’і пануе лад і ўзаемаразуменне. □ Перагаворы праходзілі ў сяброўскай атмасферы і ў духу ўзаемаразумення. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
федэра́льны полит. федера́льный;
ф. дзяржа́ўны лад — федера́льное госуда́рственное устро́йство;
на ~ных асно́вах — на федера́льных нача́лах
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
імперыялі́зм, -у, м.
Унутраны эканамічны лад найбольш развітых дзяржаў і адпаведныя яму формы міжнародных эканамічных і палітычных адносін як вышэйшая стадыя капіталізму, што характарызуецца панаваннем буйных манаполій ва ўсіх сферах жыцця, барацьбой паміж краінамі за крыніцы сыравіны, рынкі збыту, тэрыторыі.
|| прым. імперыялісты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плутакра́тыя, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Палітычны лад, пры якім дзяржавай кіруе кучка самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа, а народ пазбаўлены правоў.
2. зб. Плутакраты.
[Грэч. plutokratia — панаванне, улада багатых або багацця.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)