Рагу́ля 1, ра́гуліна ’прадмет, які мае разгалінаванне ў выглядзе рагоў’ (ТСБМ, Гарэц.), ’галіна’ (Ян.), ’сукаватая палка’ (Юрч. СНЛ), ’карова з вялікімі рагамі’ (Нар. Гом., Інстр. 2). Сюды ж рагу́лькі ’наморднік з цвікамі (для маладых цялят)’. Ад рог 1 (гл.) з дапамогай памяншальна-ласкальных суф. ‑ул‑я, ‑ул‑ін‑а як крыву́ля, рыжу́ля (Сцяцко, Афікс. наз., 122–123).
Рагу́ля 2 (rohula) ’палявая кветка, Delphinium consolida’, rogulka ’тс’ (Ажэшка). Да рог 1 (гл.) з-за “рагатасці” кветак.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Суса́к ’вадзяная ці балотная расліна, Butomus L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’банцушнік парасонавы, Butomus umbellatus L.’ (Некр. і Байк.). Цюркізм, але дакладная крыніца не вызначаны Мяркулава (Очерки, 55–56) параўноўвае з баш. сǝскə ’кветка’, чув. çеçке, тат. сǝсǝк ’тс’, таму што расліна цвіце прыгожымі ружовымі кветкамі; як вадзяная расліна звязваецца з тур. susak ’вядро, коўш’, кірг. сууса ’хацець піць’, тат. сусау ’тс’ (Дзмітрыеў, Строй, 544). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 482. Беларускае, відаць, з рускай.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
звяць, звяну, звянеш, звяне; зак.
1. Стаць вялым, бляклым; завяць. Кветкі звялі ад спякоты. Трава звяла. // перан. Страціць свежасць; змарнець. Хоць Барташэвічу і было больш за шэсцьдзесят год, усё ж ён яшчэ быў пругкім чалавекам, а жонка ў зорак пяць год звяла, як кветка ў спёку. Гурскі.
2. перан. Зрабіцца вялым, млявым. Цягавіты стары, каб прыйшлося, перамог бы яшчэ сваю ўтому пасля цяжкай дарогі і прайшоў бы яшчэ адным махам з пяцьдзесят кіламетраў, але тут задушыла яго трывога: ён зусім звяў. Чорны. І ногі і рукі ў Івана звялі. Гарэцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ру́жа, ‑ы, ж.
Дэкаратыўная расліна сямейства ружакветных з шырокапялёсткавымі, звычайна пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі і са сцяблом, пакрытым калючкамі, а таксама кветка гэтай расліны. У агародчыку перад кожным домам раслі вяргіня, ружа, бэз, мята. Мурашка. Па сваёй каханай сумаваў я дужа, Наламаў букет ёй Самых яркіх ружаў. Свірка.
•••
Ружа вятроў — дыяграма паўтаральнасці вятроў розных напрамкаў у пэўнай мясцовасці, складзеная на аснове шматгадовых сярэдніх паказчыкаў метэаралагічных станцый за месяц, сезон або год.
Чайная ружа — а) ружа, кветкі якой маюць бледна-жоўты колер; б) сорт ружы розных колераў і адценняў з моцным пахам чаю.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сасо́к, ‑ска, м.
1. Знешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека ў выглядзе шышачкі, з якой дзіцяня ссе малако. Усхваляваная,.. [цётка Зося] хуценька памыла рукі, спаласнула вядро, працерла мокрым ручніком саскі ў каровы. Бялевіч. [Саша] ўзяла малую на рукі, расшпіліла халат, і тая адразу ж знайшла ружовы тугі сасок, смешна зацмокала. Шамякін. На ружовым, нібы кветка-агеньчык, саску блакітнай іскрынкай бліснула кропля малака. Місько.
2. Спец. Дэталь, частка прадмета або прыстасавання ў выглядзе шышачкі, выступу і пад. Сасок баявой лічынкі затвора вінтоўкі.
3. Спец. Месца ўваходжання зрокавага нерва ў вочны яблык.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Казе́льчык ’конік’ (ашм., смарг., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы казёл- ’маленькі казёл’, што або паводле паводзін насякомага, якое скача, або семантычная калька ці субстытуцыя такіх назваў, як конік, кабылка і пад. Звяртае на сябе ўвагу заходні рэгіён фіксацыі лексемы, аднак структурныя адпаведнікі ёсць і ў рус. гаворках. З суседніх можна прывесці смал. козельчик ’казляня’, росл., смал. ’узоры, якія маюць выгляд рагулек’, бран. ’дэталь калаўрота’, смал. ’кветка’, ’грыб масляк’; гэтыя прыклады сведчаць, што бел. казельчык магло быць пераносам з *казельчык ’казляня’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Бахо́р (травы і г. д.), бахо́р ’кветка васілёк сіні’, бахрі͡е ’кветкі’ (Бесар.). Цёмнае слова. Ці няма сувязі з ба́хур (гл.), параўн. асабліва польскую форму bachor ’бахур’ (яна ўжываецца і ў назвах прадметаў, напр., ’дручок з жалезным кручком’). Прынамсі для спалучэння бахо́р травы ’ахапка травы’ метафарычнае ўжыванне слова *бахор ’бахур’ зразумелае. З іншага боку, можа, ёсць сувязь з такімі словамі, як чэш., славац. bachor, серб.-харв. ба̏хор ’бруха’ і пад. (’бруха’ → ’штосьці выпуклае’ → ’ахапка’). Аб слав. групе слоў bachorъ, bachorъ, bachurъ гл. Ляскоўскі, RS, 26, 51–56.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Саба́чкі 1 ’расліна ваўчкі паніклыя, Bidens cernuus L.’ (Гарэц., Кіс.), ’ваўчкі трохраздельныя, Bidens tripartia L.’ (Бяльк., Дэмб. 1), ’ваўчкі паніклыя і трохраздзельныя’ (Касп., Дэмб., 1), ’ваўчкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. соба́чки ’асот, лопух, дзед’. Да сабачка 1; расліна названая па вострых учэпістых пладах. Параўн. Мяркулава, Очерки, 98.
Саба́чкі 2 ’кветка львіны зеў’ (Бяльк.), ’кветкі-фіялкі’ (Сцяшк. Сл.), ’зарніца звычайная’ (мазыр., Жыв. сл.). Да сабачка 1, відаць па знешняму падабенству кветак да морды сабакі.
Саба́чкі 3, сабачукі́ ’невялікія сані’ (Сл. ПЗБ). Да сабачка 1. Падрабязна гл. пад сучкі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
згарну́ць сов.
1. сгрести́; (спец. — ещё) ску́чить;
з. збо́жжа ў ку́чу — сгрести́ зерно́ в ку́чу;
з. се́на — сгрести́ (ску́чить) се́но;
2. сверну́ть, сложи́ть;
яна́ ~ну́ла ху́стку — она́ сверну́ла (сложи́ла) плато́к;
кве́тка ~ну́ла пялёсткі — цвето́к сверну́л лепестки́;
3. разг. (папиросу) сверну́ть, скрути́ть;
4. перен. (сузить, ограничить деятельность) сверну́ть;
з. будаўні́цтва — сверну́ть строи́тельство
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ *Мядоўнік 1, іван., пін. мэдбу́нік ’мядовы пернік’ (слонім., Сцяшк. Сл.; Вешт. дыс.). Польск. miodownik ’тс’. Параўн. ст.-рус. медовникъ, якому ў «Лексиконе полоно-словенском» (1670 г., с. 193) адпавядае польск. piernik. Аднак ст.-польск. miodounik ’пернік’ (Reczek S., Podręczny sł. dawnej polszczyzny, 210). Таму бел. лексему можна лічыць запазычанай з польск. мовы.
◎ Мядоўнік 2 ’яснотка (глухая крапіва), Lamium album L.’ (маг., Кіс.), лельч. мідоўнік ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’, пін. медоўніца ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Бейл.), мядулька ’кветка чырвонай лугавой канюшыны’ (міёр., Жыв. сл.), ’медуніца, Pulmonaria L.’ (свісл., Сл. ПЗБ|. Да мёд (гл.): усе расліны — добрыя меданосы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)