бузяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Пакрыты бузою ​1 (у 1, 3 знач.). Стары падплыў да берага, падняў канец снасці з тычкаю і лёгка ўваткнуў тычку ў бузяное дно. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапа́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да лапатка (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Шырокі плоскі канец якой‑н. невялікай рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жні́вень, жніўня, м.

Восьмы месяц года, апошні летні месяц. Быў канец жніўня — час, калі спяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́тырклы, ‑ая, ‑ае.

Які выступае, выдаецца за межы чаго‑н. На беразе возера здавён стаіць зямлянка. Яе заўважаеш па вытырклай трубе, канец якой прывараны да жалезнай бочкі. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мыслён ’паўбатыст’ (Шпіл.). Да муслін (гл.). Канец слова аформлены паводле бел. лён.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуце́ль ’кісель на малацэ’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна, канец слова нагадвае кісель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кане́чны, -ая, -ае.

1. Які мае канец, мяжу (у прасторы і часе); проціл. бесканечны.

Канечная велічыня (у матэматыцы — велічыня, што змяняецца ў пэўных межах, не роўная ні нулю, ні бесканечнасці).

2. Тое, што і канцавы.

К. прыпынак.

3. Тое, што і канчатковы (у 2 знач.).

К. вынік.

К. прадукт.

|| наз. кане́чнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́сенька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Памянш.-ласк. да песня; кароткая дзіцячая песня.

•••

Песенька (песня) чыя спетаканец чыйго‑н. жыцця, шчасця, поспехаў, славы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́мба,

Разм. Ужываецца ў значэнні «усё», «канец», «смерць». [Зёлкін:] Пеця... ты яшчэ нічога не чуў пра нашага Чарнавуса? Амба... Крапіва. [Скакун:] Жыве чалавек і раптам не стала чалавека, амба, каюк. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лучко́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Падобны да лука па сваёй будове, выгляду (пра інструменты). Адам рэзаў у хлеўчуку дровы. Прывітаўшыся, Мікола падхапіў канец лучковай пілы і моўчкі пачаў дапамагаць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)