Вапо́ры ’настрой’ (Нас.). Укр. вапор, вапори ’тс’. Насовіч лічыў вапоры < vapor, маючы, відаць, на ўвазе лац. крыніцу. Вапоры < польск. wapory ’цяжкі дух; дрэнны настрой’ < лац. vapor ’пара’ (Кюнэ, Poln., 113; Рудніцкі, 1, 311).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акаві́та, ‑ы, М ‑віце, ж.

Уст.

1. Гарэлка, настоеная на карэннях. // Лепшы гатунак гарэлкі. — Набяру я мёду, налію ў карыта, падлію гарэлкі — будзе акавіта. Дубоўка.

2. перан. Паэт. Казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць; жыватворчы напітак. Вячорная цьмянасць твая, Красавік, Мой дух акавітаю паіць. Глебка.

[З лац. aqua vitae — вада жыцця.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветрадуй ’міфічная істота, якая ўвасабляе сабой вецер’ (КТС, А. Алешка). Ад вецер і дуць і суф. ‑уй (гл.). Параўн. укр. вітродуй ’вецер-дух’. Семантыка рус. дыял. ветродуй значна адрозніваецца ад бел. (СРНГ, 4, 203.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяхра́нец ’нячысцік’ (Бяльк.). Зыходзячы з семантыкі, верагодней усяго параўноўваць з віхар ’нячысты дух’, віхор ’чуб’. Да першага параўн. рус. дыял. вихорный ’род міфічнай істоты’, смал. вихровойдух, які жыве ў віхры’ і да т. п. Да віхор ’чуб’; параўн. бел. хахлаты ’нячысцік’. Пярэчыць гэтай думцы наяўнасць я < і ў першым складзе перад націскам, аднак не выключана, што трэба аднаўляць форму *вехранец. Для такога тлумачэння параўн. рус. дыял. ве́харь і вехо́рь ’моцны вецер, віхар’. Здаецца, аднак, што можна лёгка вытлумачыць я і як вынік «гіпер’якання», выпадкі якога вядомы на сумежных тэрыторыях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здух, зду́хавіна1 ’ўпадзіна ў баку каровы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. амур., кастр. зду́хі ’грудзі, лёгкія, жывот’, сіб. взду́хи ’лёгкія, грудзі’, валаг. вздух ’бок судна’, укр. зду́хи, зду́ховина, зду́хвина ’месца ў частцы цела паміж рэбрамі і жыватом’ (СУМ, Грынч.), здухи ’газы, што выходзяць з арганізма’ (Жэлях.). Звязана з дух (гл.), адно са значэнняў якога ’дыханне’, відаць, праз прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў *въз‑дух‑а‑ти > *уздухаць > *здухаць, ад якога бязафіксны наз. здухздуха) і з суф. ‑іна здух‑ав‑іна (‑ав‑ прыметнікавы суфікс) са значэннем ’прадмет, для якога адзначанае дзеянне тыповае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́ман ’дэман’ (БРС). Рус. де́мон, укр. де́мон. Кніжнае запазычанне са ст.-слав., ц.-слав. демонъ, дѣмонъ ’тс’ (а гэта з грэч. δαίμων ’злы дух, д’ябал’). Гл. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапа́ташыць (парэпатошыць) ’знішчыць, павыдаваць’ (ТС). Да пера- (гл.) і латошыць ’знішчаць, руйнаваць’ (тамсама), якое можна параўнаць з мар. patos ’моцны дух у выглядзе дракона’. Няясна. Магчыма, генетычна звязана са ст.-грэч. πάνος ’пакуты, гора, паражэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падве́й 1, ‑ю, м.

Шматгадовая балотная травяністая расліна сямейства асаковых, насенне якой мае доўгія бліскучыя белыя валасні.

падве́й 2, ‑ю, м.

1. У старажытнай міфалогіі беларусаў — злы дух, які круціцца ў віхры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы.

2. Уст. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. У хворай падвей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папра́духа, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Уст.

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі. З нар.

2. толькі мн. (папра́духі, дух). Зборышча, якое наладжвала вясковая моладзь для таго, каб папрасці і павесяліцца. Дзяўчаты ходзяць днём адна да адной на папрадухі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаі́чна, прысл.

Як стоік (у 2 знач.), як уласціва стоіку; стойка, мужна. І тым не менш, непакорлівы дух дзядзькі, яго паэтычная душа, закаханая ва ўсё прыгожае, стаічна вытрымлівалі нягоды і выпрабаванні лёсу. Майхровіч. З нейкім вінавата-прабачлівым выглядам ён стаічна чакаў, пакуль набярэцца ў яе дробязі на рэшту. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)