Памара́нча ’апельсін’, памаранчо́ўкагатунак грушы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. pomarańcza, pomarańczówka ’тс’. Этымалогію гл. памяранец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́пчаты ’па форме падобны на рэпу’ (ТСБМ), рэпчаткагатунак цыбулі’ (Мат. Гом.). Гл. рэпа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́льманка гатунак бульбы (ПСл, Мат. Гом.). Відаць, ад уласнага імя Тэ́льман (нямецкі камуніст, забіты нацыстамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акаві́та, ‑ы, М ‑віце, ж.

Уст.

1. Гарэлка, настоеная на карэннях. // Лепшы гатунак гарэлкі. — Набяру я мёду, налію ў карыта, падлію гарэлкі — будзе акавіта. Дубоўка.

2. перан. Паэт. Казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць; жыватворчы напітак. Вячорная цьмянасць твая, Красавік, Мой дух акавітаю паіць. Глебка.

[З лац. aqua vitae — вада жыцця.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арнау́ткагатунак пшаніцы, Triticum durum’. Рус. арнау́тка, укр. арнау́тка, арнаву́тка ’тс’, польск. arnautka ’тс’, ’грэчка’, рус. grâu arnăút ’тс’, тур. arnaut darisiгатунак проса’. Беларускае з рускай; у рускай з турэцкай ці ўкраінскай (< малд. < тур. — Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 122 па Раговічу (1873)). Першаснае значэнне слова арнаут ’албанец’ (< тур. arna(v)ut < грэч. ἀρναβίτης < ἀρβανίτης), адкуль ’албанскі гатунак збожжа’. У рускіх гаворках захоўваецца і арнау́т ’басурман’. У Мінску (канец 1960‑х гадоў) нейкі час бытавала назва хлеба арнау́т (кіеўскі арнаут) < укр. арнаут. Фасмер, 1, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́мка ’варшаўка — гатунак бульбы’ (Янк. 1). Відаць, з немка < польск. niemka, параўн. польск. прудн. mʼymʼec ’немец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лер ’афарбоўка’ (ТСБМ, Нас., Сержп. Пр.), ’гатунак, смак’ (Бяльк.). Запазычанне з лац. color ’тс’ (ЕСУМ, 2, 513).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сае́та ’тонкае высокагатунковае сукно’ (ТСБМ, Нас.), сае́т ’англійскае сукно’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ’кафтан; сарафан, спадніца’ (Гарэц., Нар. лекс. Гом.), ’тонкае бліскучае сукно’ (ТС). Запазычанне з польск. sajaгатунак сукна’, sajeta ’тонкая дарагая тканіна, тонкае сукно’ (Кюнэ, Poln., 95). Апошняе з італ. saja, saiettaгатунак сукна’ < лац. sagum ’ваенная адзежа’ (Брукнер, 479). Параўн. саян, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашына, ст.-бел. лошина, лошынагатунак саланіны’ (з 1530 г.). Запазычана з літ. lašiniai ’тс’ (Непакупны, Связи, 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бана́тка гатунак пшаніцы’ (БРС). Рус. бана́тка, укр. бана́тка. Ад назвы румынскай вобласці Банат, дзе вырошчваюць гэты гатунак. Параўн. рум. grîu de Banát ’пшаніца банатка’. Да семантыкі параўн. і назву іншых гатункаў: арнау́тка. Параўн. назвы, якія прыводзіць Макавецкі, Sł. botan., 380–381, для пшаніцы ва ўкр. мове: арнаутка, кубанка, татарка, сандомірка, угорка, банатка, донка, полтавка і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)