апе́раны, ‑ая, ‑ае.
Які пакрыўся пер’ем; увабраўся ў пер’е. Калі ж здараўся часам выпадак такой незвычайнай важнасці, што на траву.. звальваўся з гнязда толькі што апераны верабейчык, — шчасце не мела граніц! Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на аналогіі. Аналагічны метад.
2. Які з’яўляецца аналогіяй; падобны да чаго‑н. Аналагічны выпадак. □ [Сідарук] успомніў, што ў апошнія дні атрымалі аналагічныя лісты і яшчэ некаторыя з таварышаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запасці́ся, ‑суся, ‑сешся, ‑сецца; ‑сёмся, ‑сяцеся; пр. запасся, ‑лася, ‑лося; зак.
Забяспечыць сябе чым‑н. на ўсякі выпадак. Запасціся харчамі. Запасціся канвертамі і паперай. □ Ноччу часці спяшаліся запасціся боепрыпасамі і ўсім неабходным. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падзе́я ’здарэнне, выпадак’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Укр. поді́я ’тс’. Ад *падзеяц(ца) < дзеяць < прасл. dě(ja)ti (гл. дзець) з суф. ‑ej‑a; старажытная мадэль (параўн. SP, 1, 59 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пастражэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць строгім, стражэйшым. Голас Якімца пастражэў. Трэба было перапыніць Яўгена, не даць пагаварыць непатрэбшчыны. Савіцкі. Выпадак з Чахоніным насцярожыў не толькі брыгадзіра. Кожны член брыгады неяк схамянуўся, пастражэў. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадста́віцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.
1. Назваць сябе, знаёмячыся з кім‑н.; адрэкамендавацца. Лёня прадставіўся старшаму: — Падпалкоўнік дзяржаўнай бяспекі Бурцаў... Новікаў. — Пахвальна, пахвальна, — застаўся задаволены яе адказам дзядок і прадставіўся Рыце: — А я вось калгасны аграном. Васілевіч.
2. З’явіцца, паўстаць, паказацца. Вачам прадставілася непрыглядная мешаніна [нагрувашчаных] адна на другую рэчаў. Гартны.
3. Уявіцца, паказацца. Саўкавы словы, яго паводзіны і намер прадставіліся цяпер у іншым асвятленні. Колас.
4. (са словамі «выпадак», «магчымасць» і пад.). Узнікнуць, з’явіцца. Тут зноў прадставіўся Сцёпку выпадак паказаць сваю вучонасць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспадзява́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць неспадзяванага. Неспадзяванасць сустрэчы. Неспадзяванасць падзей.
2. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад. Была яшчэ адна радасная неспадзяванасць: шэфы прыслалі радыёпрыёмнік. Васілевіч. Разгублены яе [Мані] выгляд сведчыў, што іхняя паўторная сустрэча — неспадзяванасць. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падду́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца пад дугой, прымацаваны да дугі. Паддужны званочак.
2. Спец. Дадатковы, дапаможны на які‑н. выпадак (пра каня). // у знач. наз. падду́жны, ‑ага, м. Коннік, які суправаджае каня на скачках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́псіс, ‑у, м.
Скептычныя адносіны да чаго‑н., сумненне ў чым‑н., скептыцызм (у 2 знач.). Здарылася так, што перад Іванавымі вачыма прамільгнуў вельмі яскравы выпадак жыцця, які надоўга засмуціў яго нявер’ем і скепсісам. Быкаў.
[Ад грэч. skepsis — разбор, сумненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатыкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. Зачапіўшыся за што-н. на бягу ці ідучы, страціць раўнавагу.
С. аб камень.
2. перан. Спыніць якое-н. дзеянне, перастаць рабіць што-н., натрапіўшы на перашкоды, цяжкасці (разм.).
Толькі б не с., чытаючы верш па памяці.
3. перан. Зрабіць памылку ў жыцці (разм.).
Быў выпадак, і я спатыкнуўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)