Лістабой ’восеньскі вецер’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ліст1 і біць (гл.). Аналагічна рус. наўг. листобой ’моцны асенні паўн.-усх. вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шква́льный прям., перен. шква́льны;

шква́льный ве́тер шква́льны ве́цер;

шква́льный обстре́л шква́льны абстрэ́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сі́вер ‘халодны паўночны пранізлівы вецер’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяшк.; віц., Нар. словатв., Сержп., Ян.), сі́верка ‘намаразь’ (Ян.), ‘халодны вецер’ (Пятк. 2), сі́верны ‘халодны, сцюдзёны’ (ТСБМ, мін., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), сі́вярніквецер з поўначы’ (Сцяшк. Сл.), сі́вераць ‘рабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.)’ (ТСБМ), сівярэ́ць ‘халадаць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сі́вер ‘холад; халодны пранізлівы вецер’, рус. арх. си́вер ‘паўночны вецер’. Тлумачыцца з север (сѣверу), дзе и з ѣ (Фасмер, 3, 616), аб умовах гэтага пераходу гл. Карскі, 1, 216. Параўн. се́вер (siévir) ‘сухі сцюдзёны вецер’ (Варл.), семантычна больш ранняя форма, гл. ЭССЯ, 8, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пусціць.

•••

Пускаць словы на вецер — тое, што і кідаць словы на вецер (гл. кідаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзьму́ць, -му, -меш, -ме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; -му́ты; зак., што.

Ачысціць ад чаго-н. або знесці што-н. струменем паветра, ветру.

Вецер здзьмуў паперу.

|| незак. здзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патыха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

1. Слаба дзьмуць, веяць (пра вецер).

Ад ракі патыхала (безас.) халадком.

2. чым. Моцна вылучаць які-н. пах.

Сасна патыхае жывіцай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зры́нуць, -ну, -неш, -не; зрынь; -нуты; зак., каго-што (разм.).

1. Скінуць, зваліць уніз.

Вецер зрынуў гняздо з дрэва.

2. перан. Звергнуць, пазбавіць улады.

З. цара.

|| незак. зрына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускалыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Прымусіць калыхацца.

Вецер ускалыхнуў лісце.

2. перан. Прывесці ў рух, абудзіць да дзейнасці, усхваляваць.

Страшныя чуткі ўскалыхнулі сяло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пары́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.

1. Раптоўнае рэзкае ўзмацненне (пра вецер).

2. Моцнае імгненнае праяўленне якога-н. пачуцця; душэўны ўздым, які суправаджаецца імкненнем зрабіць што-н.

Працоўны п.

Наступальны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ветравей (паэт.) ’вецер’ (КТС, Якуб Колас, БРС) — новаўтварэнне ад ве́цер (гл.) і вей < веяць. Сюды ж прым. ветравейна (КТС, Я. Пушча). Параўн. таксама ўкр. вітрові́й ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)