оде́жда ж.

1. адзе́нне, -ння ср., адзе́жа, -жы ж.; (верхняя — ещё) во́пратка, -кі ж.;

2. спец. адзе́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маку́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Вяршыня чаго‑н.; верхавіна. Замерлі дрэў макушкі, Не зварухнецца ліст. Глебка.

2. Верхняя частка галавы, макаўка. Шапка-кубанка сядзела на самай макушцы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гімнасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, якую падпяразваюць рэменем. Армейская гімнасцёрка. □ Сцяпан Апанасавіч быў апрануты ў суконную гімнасцёрку, якая шчыльна аблягала яго шырокія плечы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талсто́ўка ’шырокая, доўгая мужчынская кашуля ў складку з поясам’ (ТСБМ), таўсто́ўка ’тс’ (Кал.), таўсто́лкаверхняя мужчынская кашуля з даматканага палатна’ (Ян.). Запазычана з рус. толсто́вка ’доўгая верхняя мужчынская кашуля’, што ад прозвішча пісьменніка Л. Талстога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералі́нка ’вышыўка’ (акц., Мат. Гом.), параўн. рус. сіб. перели́на ’шырокі каўнер да плеч на сукенцы; верхняя частка кашулі, сукенкі; вышытая верхняя частка фартуха’. З рус. пелери́на ’палярына’, пачатак слова збліжаны да пере‑, бел. пера- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяршо́к², -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

1. Верхняя частка чаго-н.; верх, верхавіна.

На самым вяршку.

В. дрэва.

Вяршкі і карэньчыкі.

2. мн. Густы тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася.

Збіраць вяршкі (таксама перан.: браць самае лепшае).

3. мн. Тое, што і верх (у 7 знач.).

|| прым. вяршко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стэ́мпель ‘вастрыё і верхняя частка верацяна’ (Уладз.). Гл. штэмпель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каллётверхняя спадніца’ (Мат. Маг.). Асіміляцыя зычных. Гл. камлёт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэ́ка, ‑і, ДМ дэцы; Р мн. дэк; ж.

1. Частка корпуса некаторых струнных музычных інструментаў, якія служаць для адбіцця і ўзмацнення гуку. Верхняя дэка скрыпкі. Дэка піяніна.

2. Падбарабанная або надбарабанная частка малатарні.

[Ням. Decke — накрыўка, века.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́разка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выраза́ць — вы́разаць (у 1–6 знач.).

2. Р мн. ‑зак. Тое, што выразана. Газетная выразка. Альбом выразак.

3. У кулінарыі — верхняя, самая мясістая частка філею.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)