шабрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец.

1. Тое, што і шабрыць. У Анатоля два вучні — Алег і Анатоль. Адзін, узабраўшыся на верх, шабруе вялізны круг, другі пракручвае дрэллю адтуліну ў станіне. Асіпенка.

2. У цаглянай кладцы — укладаць (цэглу) так, каб нівы па вертыкалі не супадалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сік, ‑а, м.

Абл. Маленькая падушка. У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланым квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькай наверсе — ясікам. Пальчэўскі. Тата бухае.. [сяннік] на ложак, мама засцілае прасціной, зверху новай посцілкай, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́ўзынэ ’тоўстыя галіны ці маладыя ствалы дрэў, звязаныя разам і пакладзеныя на верх стога’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамлю піўзэ, півзыпцэ, пізыпне ’дручкі, прывязаныя да саламянай страхі, каб вецер не разносіў салому’ (Шушк.; лін., кобр., Сл. Брэс.). Гл. поўзіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхо́вушка ’від лінейкі, экіпаж’ (Касп.). Да вярховы < верх (гл.); параўн. ст.-рус. верховой, верховый ’які прызначаецца для язды вярхом’. Суфікс ‑(ов)ушк‑а мае размоўнае адценне. Такое ж адценне экспрэсіўнасці заключаецца ў драг. лёхкову́шка ’легкавая машына’, гродз. легкаву́шка ’тс’ (Сцяш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кадэ́цкі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кадэта ​1.

•••

Кадэцкі корпус гл. корпус.

кадэ́цкі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кадэта ​2. Кадэцкі лібералізм. □ Ход выбараў паказваў, што верх бярэ ў іх так званая канстытуцыйна-дэмакратычная або кадэцкая партыя, памяркоўна-апазіцыйная партыя памешчыкаў і ліберальнай буржуазіі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыумфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.

Разм.

1. над кім-чым і без дап. Атрымліваць перамогу, браць верх. Над краем шыбеніц, астрогаў Трыумфаваў каронны кат. Купала.

2. без дап. Радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім‑н., з поваду поспеху ў чым‑н. Станіслаў трыумфаваў, смакуючы наперад выйгрыш закладу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́йграць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што і без дап. Набыць у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні.

В. мільён рублёў па аблігацыі.

2. што. Дамагчыся перамогі, узяць верх.

В. бой.

В. партыю ў шахматы.

В. справу.

3. што і без дап. Атрымаць выгаду, карысць, перавагу; выгадаць.

В. ад зніжэння цэн.

В. час.

4. перан., у чым. Атрымаць, заслужыць адабральную ацэнку.

В. у чыіх-н. вачах.

|| незак. выйграва́ць, -раю́, -рае́ш, -рае́; -раём, -раяце́, -раю́ць.

|| наз. вы́йгрыш, -у, м. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., каго-што.

Разм. Узяць верх над кім‑, чым‑н. у свісце. Выскачыў Свістун з балота і кажа Івану: — Хто каго перасвішча, таго і грошы. Якімовіч. Заганарыўся ён [Салавей], Адзіным стаў лічыць сябе на свеце, Спяваў, гуляў, І не прыкмеціў, Як нейкі там Жаўрук яго перасвістаў. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаэто́н, ‑а, м.

1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам. Поезд наганяе другую фурманку, фаэтон, у які запрэжана пара коней. Галавач. Трохі паводдаль ззаду стаяў панскі фаэтон, запрэжаны параю коней. Мурашка. // Кузаў легкавога аўтамабіля, у якім можна адкрываць верх і здымаць бакавіны.

2. Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.

[Грэч. Phaethōn — сын бога Сонца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баго́н ’высокае месца’ (мінск. абл.; Талстой, Геогр., 155). Талстой (там жа, 155–156) лічыць, што тут вынік семантычнага працэсу развіцця па прынцыпу «верх» ⟷ «ніз», г. зн. «багна» → «ўзгорак». Гл. яшчэ (Талстой, там жа, 98–103, 161) рад падобных семантычных паралелей на прыкладзе іншых тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)