аб’ём, ‑у, м.
1. Велічыня прадмета, выражаная ў кубічных адзінках. Аб’ём геаметрычнага цела. Аб’ём каўша — 0,6 кубаметра. Аб’ём грудной клеткі.
2. перан. Змест чаго‑н. з пункту гледжання памераў, саставу, колькасці і пад. Па аб’ёму матэрыял быў пасільны для вучняў. Аб’ём работ. Аб’ём вытворчасці. Аб’ём патрабаванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лькасць, ‑і, ж.
1. Лік, велічыня, аб’ём, маса. Вялікая колькасць. Колькасць кніг. Павелічэнне колькасці ападкаў.
2. Філасофская катэгорыя, якая памагае пазнанню адлюстроўваць прадметы і з’явы навакольнага свету з боку аб’ёму, ліку, ступені развіцця, тэмпаў змянення і інш. (выкарыстоўваецца ва ўзаемадзеянні з катэгорыяй якасці). Пераход колькасці ў якасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кошт, ‑у, М ‑шце, м.
Выражаная ў грашах вартасць чаго‑н. або велічыня затрат на што‑н. Кошт гадзінніка. Кошт вытворчасці. Кошт працы.
•••
За кошт чаго — выкарыстоўваючы што‑н. для якой‑н. мэты.
На чый (які) кошт; за чый (які) кошт — на чые‑н. сродкі, грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́нны переме́нный;
~ннае надво́р’е — переме́нная пого́да;
○ п. капіта́л — переме́нный капита́л;
п. ток. — физ. переме́нный ток;
~нная велічыня́ — астр. переме́нная величина́;
~нныя зо́ркі — астр. переме́нные звёзды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кво́та, ‑ы, ДМ квоце, ж.
1. Частка, доля, норма таго, што дапускаецца ў абмежаванай колькасці. Іміграцыйная квота. Імпартная квота.
2. Велічыня падатку, які ўстанаўліваецца з кожнай адзінкі абкладання. Падатковая квота.
3. У капіталістычным манапалістычным аб’яднанні — устаноўленая сіндыкатам або картэлем доля кожнага ўдзельніка ў агульнай вытворчасці, збыце прадукцыі.
[Ад лац. quot — колькі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́са, -ы, мн. -ы, мас, ж.
1. Фундаментальная фізічная велічыня, якая вызначае інертныя і гравітацыйныя ўласцівасці цел (спец.).
Адзінка масы.
2. Цестападобнае бясформеннае рэчыва, густая сумесь.
Расплаўленая м. чыгуну.
Сырковая м.
3. Што-н. вялікае, якое выступае ў агульных рысах і ўспрымаецца як цэлае.
Будынак узвышаўся цёмнай масай.
4. каго-чаго. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н. (разм.).
М. народу.
5. Шырокія колы працоўнага насельніцтва.
Воля мас.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
таўшчыня́, ‑і, ж.
1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.
2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́чнасць, ‑і, ж.
1. Значная велічыня, вялікі намер і пад. Значнасць адлегласці. Улічыць значнасць сіл ворага.
2. Важнае значэнне; важнасць. Вялікія поспехі беларускай прозы ў 20‑я гады тлумачацца яе глыбокай жыццёвасцю і грамадскай значнасцю. Пшыркоў. [У дэкадэнтаў] цяга да вобразаў магіл, імглы, туману была ўвогуле адмаўленнем значнасці жыцця, сімвалам яго бязмэтнай марнасці. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́ркасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан яркага. Яркасць святла. □ Набрынялыя пупышкі, Што яшчэ драмалі ўчора, Ахінаюць голле пышна, Вабяць яркасцю ўбораў. Гілевіч. У Міхалкі падзеі дзеляцца не храналагічна, а паводле яркасці і рамантыкі змагання. Бядуля.
2. У фізіцы — светлавая велічыня, якая характарызуе свячэнне ў дадзеным кірунку крыніцы святла або асветленай паверхні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастая́нны, -ая, -ае.
1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.
Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.
Пастаянная велічыня (у матэматыцы). П. ток (у адрозненне ад пераменнага). Пастаянная армія (армія мірнага часу). П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці). П. заказчык у атэлье.
2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.
Пастаянная работа.
П. жыхар.
3. Не зменлівы, цвёрды.
П. погляд на рэчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)