развалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што.

1. Прымусіць распасціся; раскідаць (што‑н. сабранае ў якім‑н. парадку, складзенае). Разваліць штабель бярвення. // Раскалоць, разламаць на асобныя часткі ўдарам; рассячы. Разваліць калоду. / у безас. ужыв. — Памятаеце, як я вам расказваў пра Паківачову адрыну? — спытаў Алесь. — Ну, яшчэ дуб сухі амаль над нашай галавою разваліла. Караткевіч.

2. Разм. Разбурыць, ператварыць у руіны. Разваліць хату. □ — Прыйшлі ноччу — двое мужчын, адна баба. Набілі ў школе вокны, развалілі печ... Навуменка.

3. перан. Давесці да поўнага расстройства, да заняпаду; разладзіць. Разваліць работу. Разваліць дысцыпліну. □ — Яно праўда, — згадзіўся Косця, — дружную брыгаду не разваліш. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаць, ападаць, спадаць, валіцца / у вялікай колькасці: валіць, сыпацца, асыпацца / пра нешта дробнае: церусіць, церушыць, церушыцца; ляцець, злятаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Навальні́царус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск. крак. nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах. nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб. nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клубо́к, -бка́ м.

1. клубо́к;

к. ні́так — клубо́к ни́ток;

скруці́цца ~бко́м — сверну́ться клубко́м;

2. перен. клубо́к;

к. супярэ́чнасцей — клубо́к противоре́чий;

3. уменьш. (к клуб II) клуб;

дым ва́ліць ~бка́мі — дым вали́т клуба́ми;

к. у го́рле — клубо́к в го́рле;

размата́ць к. — размота́ть клубо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кача́ць ’качаць’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сцяшк. МГ); ’качаць бялізну’, ’качаць, валяць’, ’раскачваць цеста’ і г. д. Параўн. ст.-рус. качати ’гайдаць, хістаць’, рус. кача́ть ’калыхаць, хістаць’, укр. кача́ти ’катаць’, ’качаць бялізну’, ’качаць цеста’. Далей параўн. польск. дыял. kociać się ’качацца, валяцца і да т. п.’, чэш. kácetiваліць, разбураць’, káceti se ’валіцца’, ст.-славац. káceť ’рубіць (лес)’, славац. (дыял.) kácat sa ’хістацца’. У аснове гэтага дзеяслова са шматлікай семантыкай, але досыць празрыстай формай, ляжыць зыходнае *katjati (), якое з’яўляецца ітэратыўна-дуратыўным утварэннем да прасл. *kotiti. Пры гэтым атрымліваецца аблаўтная форма вакалізма (a < ō < о). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разва́лы ’рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці’ (ТСБМ), ’нізкія і шырокія сані з такой рамай’ (ТСБМ; глыб., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), разва́лкі ’сані з разваламі’ (ТСБМ; воран., Сл. ПЗБ), разва́ліны, разва́ліны ’развалы’ (нясвіж., лях., воран., шчуч., Сл. ПЗБ), ’сані’ (Др.-Падб.), разва́ліны ’выязныя сані’, ’драбіны ў выязных санях’ (ганц., шчуч., Сл. ПЗБ), ’воз для перавозкі збожжа’ (гарад., Сл. ПЗБ), ’від саней’ (Маш.), ’частка саней’ (лях., Янк. 1), рус. ро́звальни ’шырокія сані’, дыял. развала́, разва́лки ’нізкія і шырокія сані’, разва́лка ’падоўжныя брусы саней, градак’. Тлумачыцца як “развалістыя сані” ад раз- і валіць (гл.) (Фасмер, 3, 495).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круці́ць1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртя ’адрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты1 і круты3 (гл.).

Круці́ць2 ’маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падва́л ’брус, на які насцілаецца падлога, памост’; абл. ’падруба’ (ТСБМ), падва́ліна ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падва́ліна, пудва́ліна ’тс’ (Сл. ПЗБ), падва́ліны ’ніжні ’вянок зруба’ (Інстр. II), подва́ліны, подва́льнік ’тс’ (ТС), падва́лак ’падаконнік, падваліна’ (Бяльк., Мат. Гом.), пудва́лак ’папярочнае бервяно пад падлогай’ (Шатал.), падва́ліны ’чатыры бервяны, пакладзеныя на плыце, якія служаць асновай для ўмацавання шарыгі’ (Нар. лекс.). Ад падваліць < валіць з рознымі суфіксамі. Аналагічна ў інш. слав. мовах: рус. подва́лок ’пень, ніжняя частка дуба, якая падкладаецца пад вуглы вясковых будынкаў’, укр. підва́ліна ’тоўсты брус, які служыць асновай драўлянай сцяны’, польск. podwalina ’ляжак, закладны брус’, чэш. podval(a) ’тс’, славен. podvàl ’нясучы, апорны брус, бервяно’, серб.-харв. по́двалак ’падкладка пад бочку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навалі́ць¹, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што і чаго. Налажыць, узваліць што-н. на каго-, што-н.

Н. камень на дзежку з агуркамі.

Н. сучча на агонь.

2. перан., што на каго (што). Ускласці на каго-н. многа работы, абавязкаў.

Н. усю работу на аднаго.

3. чаго. Накідаць у беспарадку многа чаго-н.

Н. кучу дроў.

4. безас., што і чаго. Напа́даць у вялікай колькасці (пра лісце, снег і пад.).

Наваліла снегу за ноч.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-чаго. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці.

Наваліла (безас.) народу на сход.

|| незак. нава́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).

|| наз. нава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 3 знач.), нава́льванне, -я, н. (да 1—3 знач.) і нава́л, -у, м. (да 1 і 3 знач.; спец.).

Навал вугалю.

|| прым. нава́лачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.) і нава́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Навалачны пункт.

Навальны спосаб пагрузкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Канава́л ’лекар без спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі, які займаецца лячэннем і накладаннем коней і быкоў’, ’дрэнны ўрач, невук у медыцыне’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1; мазыр., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.). Укр. коновал, рус. конова́л, арханг., ленінград., наўг. конева́л. Ст.-рус. коневалъ, коновалъ (XVI ст.). Запазычана са ст.-польск. konawał ’тс’ (Фасмер, 2, 311), якое з koń ’конь’ і walić ’паваліць’, напр. рус. вали́ть (каня, быка) ’пакладаць’ з першаснага значэння ’той, хто валіць (кладзе) каня перад пакладаннем’. Аднак Слаўскі (2, 426) гэту лексему адносіць у разрад прасл. (паўн.-слав.) konovalъ. І Трубачоў (Эт. сл., 10, 194) разглядае яе як прасл. разам з іншымі, падобнымі да яе: konoderъ ’каналуп’, konokradъ ’канакрад’, konopasъ ’канапас’, konoščipъ ’мядзведка, Grillotalpa vulgaris’ konovęzь ’канавязь’, konovodъ ’канавод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)