слон, слана, м.

1. Буйная траваедная млекакормячая жывёліна з доўгім хобатам і двума біўнямі, якая жыве ў трапічнай Афрыцы і Азіі.

2. Шахматная фігура, якая можа перамяшчацца на любую колькасць клетак па дыяганалі.

3. Разм. Аб тоўстым непаваротлівым чалавеку.

•••

Рабіць з мухі слана гл. рабіць.

Слана не заўважыць — не бачыць самага важнага, самага прыкметнага, вялікага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бы́дла, ‑а, н., зб. (рэдка).

Буйная рагатая жывёла. — Выганяй, выганяй, брат, быдла, — заўважыў дзядзька Марцін: — Сонца, унь, ужо высока над лесам стаіць. Колас. [Бацька:] — Чаго ж ты [Грышка] сярдуеш? Вось падрасцеш крыху, пачнеш быдла пасвіць, дык і перастануць свінапасам абзываць... Чарот. // Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго‑н. Саша з дзяцінства толькі і чуў: «мужык, быдла». Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывёла, ‑ы, ж.

1. Усякая жывая істота, акрамя раслін. Дзікія жывёлы. Млекакормячыя жывёлы. // Усякая жывая істота ў процілегласць чалавеку. Ні чалавек, ні жывёла не можа ступіць на гэтыя нетры Гнілога балота. Колас.

2. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна і птушка. Племянная жывёла. Пагалоўе жывёлы. Буйная рагатая жывёла. □ Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверына́, ‑ы і звяры́на, ‑ы, ж.

1. зб. Звяры. Лес быў вялікі і глухі, зверыны рознай ды птаства многа вадзілася. Чарнышэвіч. Рынулася наўцёкі звярына. Беглі, як ашалелыя, мядзведзі, ваўкі, дзікія козы, лісіцы. Пальчэўскі.

2. Разм. Вялікі звер. Арлоўскі ўстрапянуўся. Буйная звярына сама ішла на яго... Паслядовіч.

3. Тое, што і звер (у 2 знач.). Зверына, а не чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́бласць, -і, мн. -і, абласце́й, ж.

1. Частка якой-н. тэрыторыі, край.

В. экватара.

2. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР, а цяпер у краінах СНД.

Віцебская в.

Прыехаць з вобласці.

3. чаго або якая. Межы, у якіх распаўсюджана якая-н. з’ява, зона, пояс.

В. вечнай мерзлаты.

Азёрная в.

4. чаго або якая. Асобная частка арганізма, участак цела.

В. сэрца.

У грудной вобласці.

Абследаваць в. ранення.

|| прым. абласны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

А. цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́ва, -ы, мн. -ы, -ро́ў, ж.

Буйная свойская жывёліна, якая дае малако; самка быка, а таксама некаторых парод буйной рагатай жывёліны (лася, аленя, зубра).

Марская карова — вымерлае воднае млекакормячае атрада сірэн.

Дойная карова — пра крыніцу матэрыяльных даброт, якой звычайна карыстаюцца несумленныя людзі ў асабістых мэтах.

Як карова языком злізала каго-што (разм., жарт.) — хутка і бясследна знік, як і не было.

|| памянш. каро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

|| прым. каро́він, -а.

К. рык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

промы́шленность прамысло́васць, -ці ж.;

добыва́ющая промы́шленность здабыва́ючая прамысло́васць;

обраба́тывающая промы́шленность апрацо́ўчая прамысло́васць;

лёгкая промы́шленность лёгкая прамысло́васць;

кру́пная промы́шленность буйна́я прамысло́васць;

металлообраба́тывающая промы́шленность металаапрацо́ўчая прамысло́васць;

металлурги́ческая промы́шленность металургі́чная прамысло́васць;

пищева́я промы́шленность харчо́вая прамысло́васць;

автомоби́льная промы́шленность аўтамабі́льная прамысло́васць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́бласць, ‑і, ж.

1. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР. Брэсцкая вобласць. Аўтаномная вобласць. // Разм. Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. [Антось:] — Лектар, кажуць, аж з вобласці прыехаў. Васілевіч.

2. Частка якой‑н. тэрыторыі; край. Вобласць экватара.

3. Раён пашырэння чаго‑н. або якой‑н. з’явы; зона. Вобласць распаўсюджання хвойных народ дрэў. Вобласць вечнай мерзлаты.

4. Месца, якое займае той ці іншы орган цела або частка яго. Вобласць шыі. Вобласць сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скапа́буйная драпежная птушка сямейства ястрабавых, якая жыве каля рэк, азёр і харчуецца рыбай’ (ТСБМ), у форме “скопа тѣмно-дымчатая, Fischaar” адзначана сярод птушак Крычаўскага староства ў XIX ст. (Меер Крыч.). Народныя назвы рыбалоў і скаба́ (гл.). Запазычанне, параўн. рус. скопа́ ‘тс’, укр. скопа́ ‘тс’; у іншым значэнні ‘ястраб-перапёлачнік’ адзначана польск. дыял. skop і славен. skȏpəc, skobec. Бернекер (1, 535), Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, 7, 120), Сной₁ (574) лічаць тоесным з прасл. *kobьcь ‘драпежная птушка’ (рус. ко́бец, польск. kobiec і г. д.), але супраць Фасмер (3, 649) на падставе наяўнасці ст.-прус. warnagcopo ‘від ястраба’, што збліжаецца з літ. kapōti ‘секчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стра́усбуйная афрыканская птушка’ (ТСБМ), стра́вус ‘птушка Strucio camelus’ (Некр. і Байк.). Новае запазычанне праз рус. стра́ус ‘тс’ з нов.-в.-ням. Strauss ‘тс’; іншая форма струсь ‘тс’ (Ласт.) праз польск. struś ‘тс’, сяр.-н.-ням. strûs < ст.-лац. strūtiō, strūthiō ад грэч. στρονθίων, στροῡθς ‘птушка’ (Брукнер, 521; Фасмер, 3, 771). Ст.-бел. струсъ ‘страус’ (XVII ст.) < ст.-польск. strus (Булыка, Лекс. запазыч., 145); ст.-бел. строуць ‘тс’ (XVI ст., Альтбаўэр), магчыма, непасрэдна з лацінскай, насуперак Віткоўскаму (Зб. Лімінгу, 179), які лічыць, што замена s (ś) на ц адбылася на ўсходнеславянскай глебе. Ст.-бел. пструсъ, пъструсъ (XVI ст., Скарына) з чэш. pštros ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)