асо́ба, -ы, мн. -ы, асо́б, ж.

1. Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.

Роля асобы ў гісторыі.

2. Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.

Дзядзька наш — а.!

3. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.

Усебаковае развіццё асобы.

4. Чалавек, імя якога не хочуць называць (часцей пра жанчыну).

Званіла адна а.

5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).

Асобы дзеяслова.

Давераная асоба — чалавек, якому што-н. давяраецца, які можа дзейнічаць ад імя таго, хто давярае.

Дзеючая асоба — персанаж у тэатры, персанаж у драматычным творы.

Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтарэс да якой-н. справы.

Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.

|| прым. асабо́вы, -ая, -ае (да 5 знач.).

А. займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выклю́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжн.).

Выключныя правы.

2. Асаблівы, незвычайны.

В. выпадак.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.

Выключная заслуга вучонага.

Вырабы выключнай якасці.

|| наз. выклю́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́рга, -і, ДМ -рзе, мн. -і, -аў, ж.

1. Выражэнне незадавальнення, нараканне з прычыны непрыемнасцей.

Скаргі дзяцей.

2. Афіцыйная заява аб незаконным дзеянні якой-н. асобы, установы, арганізацыі.

Напісаць скаргу.

Кніга скаргаў.

|| прым. ска́ргавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́цыя, -і, ж.

1. У некаторых краінах: адміністратыўны орган аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку.

2. зб. Асобы, якія служаць у гэтым органе.

|| прым. паліцэ́йскі, -ая, -ае.

П. чын.

Атрад паліцэйскіх (наз.). Паліцэйскія метады кіравання (перан.; якія апіраюцца на насілле).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адміністра́цыя, ‑і, ж.

Органы кіравання ва ўстанове, арганізацыі, на прадпрыемстве; службовыя асобы якога‑н. органа кіравання, кіраўнічы персанал. Адміністрацыя завода. Ваенная адміністрацыя.

[Ад лац. administratio — кіраванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

персаналі́зм, ‑у, м.

Рэлігійна-ідэалістычны напрамак сучаснай буржуазнай філасофіі, які лічыць асобу першаасновай быцця, а быццё праяўленнем творчай актыўнасці вярхоўнай асобы — бога.

[Ад лац. persona — асоба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэферэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Даведка аб ранейшай службе; водзыў.

2. У капіталістычным грамадстве — даведка аб крэдытаздольнасці якой‑н. фірмы ці асобы.

[Ад лац. referre — паведамляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фавары́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, каму спрыяе высокапастаўленая асоба, улюбёнец уплывовай асобы.

2. У спорце: конь, коннік ці каманда, якія маюць найбольшыя шансы на першынство.

|| ж. фавары́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фавары́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́паршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Воінскае званне асобы, якая добраахвотна праходзіць службу звыш устаноўленага тэрміну, а таксама асоба, што носіць гэта званне.

2. У царскай арміі: самы малодшы афіцэрскі чын, а таксама асоба ў гэтым чыне.

|| прым. пра́паршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуманіта́рны, -ая, -ае.

1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў.

Гуманітарныя праблемы.

2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

Гуманітарная адукацыя.

|| наз. гуманіта́рнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)