Вярхні́ца ’драбіны ў калёсах’ (пух., З нар. сл.), рус. кастр. ве́рхница ’верхняя падоўжная аснова калёс’, польск. wierzchnica ’верхняя частка чаго-небудзь’. Утворана ад верхні (< vьrxьnь) і суф. ‑іца (< ‑ica).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
панара́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Каркас, аснова калёс. Скрыпяць калёсы, панарад іх дрыжыць, ляскае. Каваль. Пуда лішняга не кладзі на воз, бо .. колы лезуць і лезуць у пясок, бы на той свет, а воз асядае, пакуль зусім не ляжа на зямлю панарадам. Сачанка.
2. Калёсы без драбін. [Мікіта] выцягнуў панарады, палажыў на іх дошкі і стаў навальваць гной. Колас. У дварэ .. стаяў новы панарад, на якім быў ужо паложаны плуг. Гартны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шу́ла, ‑а і шуло́, ‑а, н.
1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым‑н. вертыкальна. Шулы — аснова сцен, шулы злучаюць бярвенні. Мележ. Кожны такі доўгі, аднапавярховы дом трымаецца без вуглоў, на шулах. Брыль.
2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот. Двор быў абнесены тынам, а шаляваныя вароты віселі паміж пашарэлых дубовых шулаў. Чыгрынаў. От жа стаю я, падпёршы плечуком шула Піліпавых варот. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Курмы́ш ’гульня (у кошкі-мышкі)’ (Мат. Гом.). Магчыма, другая аснова гэтага складанага слова ўзыходзіць да мыш (гл.). Першая — да кура. Параўн. куры (гл.) ’гульня’. Не выключана кантамінацыя кошкі‑мышкі∼ курыЖуры‑мышкі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
дзяле́нне ср., в разн. знач. деле́ние; (на члены — ещё) члене́ние;
дз. на ча́сткі — деле́ние (члене́ние) на ча́сти;
зрабі́ць дз. трохчле́на на двухчле́н — произвести́ деле́ние трёхчле́на на двучле́н;
асно́ва ~ння — основа́ние деле́ния;
дз. кле́ткі — деле́ние кле́тки;
нане́сці ~нні — нанести́ деле́ния
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Кажа́рына ’стары кажух’ (Касп.; рас., Шатал.), къжаръна, кажэръна ’паўкажушок, кажушок (звычайна стары, каравы)’ (міёр., Нар. словаўтв.). Рэгіянальнае (паўн.) утварэнне ад кожа (гл.). Суфіксацыя адзінкавасці (‑іна), аснова кажар‑, адносна якой гл. пад кажа́рка.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Галду́шка ’гузік з аўчыны’ (Шатал.). Цёмнае слова, няма адпаведнасцей у суседніх мовах. Магчыма, тут нейкая аснова *голд‑, якая азначала ’штосьці круглае, камяк, катылёк’. Параўн. (але гэта вельмі няпэўна) рус. дыял. голды́жина (пск.) ’купіна’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Бабзды́р ’бабнік’ (Нас., Бяльк.). Сувязь з ба́ба ’жайчына’ бясспрэчная, але ўтварэнне не вельмі зразумелае. Параўн. бабзно́ ’баязлівец’, ’натоўп жанчын’ і ўкр. бабзде́ля ’старая, смярдзючая баба’. Аснова бабзд‑, да якой далучыўся суф. ‑ыр, магла ўтварыцца гаплалогіяй.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быць — бываць, чуць — чуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Лачча́нка, лаччанне ’посцілка, палавік, у якім аснова з нітак, а уток з палосак тканіны, старога матэрыялу’ (кам., Сл. паўн.-зах., Шатал.). Да латах, латка (гл.). Утворана ад лагчыны ’вытканы з палосак тканіны’ (там жа) і суф. -κα.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)