грубія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які груба і дзёрзка адносіцца да іншых.

|| ж. грубія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. грубія́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабрачы́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які вызначаецца дабрынёй, чула адносіцца да людзей, дапамагае, чым можа.

|| ж. дабрачы́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. дабрачы́нніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рлівы, -ая, -ае.

Які лёгка верыць у шчырасць, праўдзівасць, адносіцца да ўсіх з давер’ем; заснаваны на давер’і.

Д. чалавек.

Д. тон.

Даверлівыя адносіны.

|| наз. даве́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

добразычлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Той, хто прыхільна, спагадліва адносіцца да каго-н.

Гэта быў шчыры д.

|| ж. добразычлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

добразычлі́вы, -ая, -ае.

1. Які жадае людзям дабра, прыхільна адносіцца да іншых.

Д. чалавек.

2. Які выражае сваёй сутнасцю прыхільнасць, спагаду.

Добразычлівыя словы.

|| наз. добразычлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трагі́чны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да трагедыі (у 1 знач.).

Т. жанр.

2. Страшэнны, ашаламляльны, поўны гора, няшчасця.

Трагічнае здарэнне.

Т. лёс.

|| наз. трагі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагістары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў з’яўленню пісьмовых помнікаў. Дагістарычны перыяд. Дагістарычны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Беларуская дакастрычніцкая праза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антысаве́тчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто варожа адносіцца да савецкага ладу, Савецкага Саюза, займаецца антысавецкай прапагандай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарла́чыкавыя, ‑ых.

Сямейства вадзяных травяністых двухдольных раслін, да якіх адносіцца гарлачык белы, гарлачык жоўты і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)