агрэ́ставы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да агрэсту, з’яўляецца агрэстам. Агрэставы куст. // Прыгатаваны з агрэсту, з агрэстам. Агрэставае варэнне.

2. у знач. наз. агрэ́ставыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца агрэст, парэчкі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да клёна. Кляновы ліст. // Зроблены з клёну. Кляновая лыжка. Кляновая дошка.

2. у знач. наз. кляно́выя, ‑ых. Сямейства дрэў і кустоў, да якога адносяцца клён, явар, чарнаклён і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ртавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мірта, уласцівы мірту. Міртавы лісцік. // Зроблены з мірта. Міртавы вянок.

2. у знач. наз. мі́ртавыя, ‑ых. Сямейства вечназялёных раслін, да якога адносяцца мірт, эўкаліпт, гваздзіковае дрэва і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пчалі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пчалы. Пчаліны мёд. Пчаліны рой. Пчаліная калода. Пчаліны звон.

2. у знач. наз. пчалі́ныя, ‑ых. Група сямействаў джаланосных насякомых атрада перапончатакрылых, да якой адносяцца пчала, чмель і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верасо́вы і (радзей) ве́расавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да верасу. Верасовы цвет. Верасовы мёд. □ Слыве найлепшым у пчалы ўзятак верасовы. Вялюгін.

2. у знач. наз. верасо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца верас, талакнянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласасёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ласося. Ласасёвая ікра. // Звязаны з лоўляй і развядзеннем ласося. Ласасёвая пуціна. Ласасёвы гадавальнік.

2. у знач. наз. ласасёвыя, ‑ых. Сямейства рыб, да якога адносяцца ласось, сіг, гарбуша, кета і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да асакі. Навокал агню і дуба насцелена многа асаковага сена, каб мякчэй было адпачываць касцам. Пестрак.

2. у знач. наз. асако́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца асака, падвей, чарот і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да качкі, належыць ёй. Качыны пух. Качынае гняздо. Качыны вывадак. // Такі, як у качкі. Качыная хада.

2. у знач. наз. качы́ныя, ‑ых. Сямейства птушак, да якога адносяцца качка, гусь, лебедзь і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эліпты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з вылічэннямі, якія адносяцца да эліпса (у 1 знач.). Эліптычныя інтэгралы. Эліптычная геаметрыя.

2. Які мае форму эліпса (у 1 знач.). Эліптычныя галактыкі.

3. У мовазнаўстве — заснаваны на апушчэнні якога‑н. члена сказа, які лёгка падразумяваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёскат ’трасканіна, траскатня, балбатня’ (Гарэц., ТСБМ) — кантамінаванае ўтварэнне з ляск і лоскат (гл.). Апошняе — з прасл. loskotь. Усе адносяцца да тыпу гукапераймальных. Бел. лёскат тэрытарыяльна знаходзіцца ў дадатковым размеркаванні з рус. зах., паўдн. лёскать ’біць, утвараць моцныя гукі, ляскаць пугай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)