Вагку́ша ’печань’ (КСТ). Магчыма, да ваг‑ ’важкі’; параўн. ва́жкае ’печань у кабана’ (гл.). У семантычным плане параўн. лёгкія. Адносна суфіксацыі гл. SP, 1, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́хаць ’крычаць «вух!»’ (КСП); параўн. укр. ухати ’крычаць ух!’, рус. ухать ’тс’. Дзеяслоў, вытворны ад выкл. вух, адносна словаўтварэння гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дурдо́ла ’дурыла, дурань’ (Нас.). Няясна. Нейкае кантамінаванае слова (першая частка да дур‑ ’дурны, дурань, дурыць’; параўн. адносна ўтварэння ў Насовіча таксама дуры́лда, дуры́нда ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пубзды́р ’недаростак’ (слонім., Жыв. НС). Ад пуп з азванчэннем зычнага перад экспрэсіўным суфіксальным комплексам ‑здыр, параўн. бабздыр (ад баба), адносна паходжання суфікса гл. пуздыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбузо́ліць, разбурзо́ліць ’размясіць’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ). Ад раз- і бузава́ць (гл.) з экспрэсіўным фармантам ‑олі‑ (адносна яго гл. Борысь, Leksyka słów., 24–26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапя́нка ‘страціўшая раўнавагу’ (Варл.). Да тарапянка ‘тс’ (гл.) з пропускам галоснай, мажліва, пад уплывам літ. trepénti ‘бегчы з падскокам’, адносна апошняга гл. Смачынскі, 630.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палонка ’незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, мора і г. д.’ (ТСБМ). Ад полы з суф. ‑онка (параўн. адносна словаўтварэння Сцяцко, Афікс. наз., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхі́б ’бяда’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Гл. хіба. Адносна значэння параўн. ст.-польск. (да XVI ст.) chyba ’недахоп; памылка’ (Брукнер, 188), а таксама чэш. chyba ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паваложжа ’зграя’ (Сл. ПЗБ, раг.). Дэрыват ад паваліць ’ісці, быць у вялікай колькасці’ < валіць з суф. ‑ога (адносна словаўтварэння параўн. SP, 1, 67) + суф. зборнасці ‑je.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трантлі́вы ’смярдзючы’ (паст., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, на базе адаптацыі польск. trącić ’смярдзець’ (гл. труціць) або літ. tranė́ti ’старэць’, trenė́ti ’буцвець’, адносна апошніх гл. Смачынскі, 686.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)